Вы тут

ВНУ недабралі на бюджэт амаль 1,8 тысячы першакурснікаў


Па аператыўнай інфармацыі Міністэрства адукацыі, на дзённую бюджэтную форму навучання ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі залічаны 22 352 чалавекі.

Цалкам выканалі кантрольныя лічбы прыёму сем ВНУ Міністэрства адукацыі (БДУ, БДЭУ, БДУІР, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту), усе ВНУ Міністэрства аховы здароўя, Акадэмія кіравання, Акадэмія МУСдзве ВНУ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, дзве ВНУ Міністэрства культуры (Акадэмія мастацтваў і Акадэмія музыкі) і дзве ВНУ Мінсельгасхарча — БДАТУ і Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Без уступных іспытаў былі залічаны 296 чалавек, у тым ліку 210 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і фестываляў, 58 спартсменаў самага высокага рангу і 6 лаўрэатаў спецфондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па-за конкурсам залічаны 287 чалавек, з іх 243 з'яўляюцца сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

Сярод залічаных на дзённую бюджэтную форму навучання 19 959 студэнтаў закончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (18 844 чалавекі — сёлета). З іх 16 170 чалавек з'яўляюцца выпускнікамі гарадскіх устаноў адукацыі і 3 789 чалавек — выпускнікамі ўстаноў адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах. Акрамя таго, студэнтамі сталі 2 036 чалавек, якія закончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і 163 першакурснікі маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю. Таксама студэнтамі беларускіх ВНУ стаў 191 замежны грамадзянін.

Усяго ў 2013 годзе на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі было запланавана прыняць 46,3 тысячы студэнтаў. З іх на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту — 24,1 тысячы чалавек. Такім чынам, недабор на бюджэтную форму навучання склаў па краіне 1 767 чалавек. ВНУ, падпарадкаваныя Міністэрству адукацыі, недабралі 1 079 студэнтаў, а ВНУ іншых міністэрстваў — 688 студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.