Вы тут

Фінансавы выдатнік


"Звязда" прадстаўляе новую рубрыку, дзе будзе расказваць пра карыстанне грашыма і пра ўсё, што з гэтым звязана. Як бяспечна выкарыстоўваць пластыкавыя карткі? Якім чынам прымусіць свае грошы працаваць? Што рабіць у тых ці іншых спрэчных і складаных фінансавых сітуацыях? Мы чакаем пытанняў і ад вас, чытачы. Вы можаце звяртацца на электронны адрас газеты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з пазнакай "для аддзела эканомікі" ці па тэлефоне 8-017-292-38-02.

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. Так, насамрэч цяпер стаўкі больш адпавядаюць рэальнаму значэнню працэнтаў, якія вам трэба будзе заплаціць, бо банкі абавязаны так рабіць. Часам заяўленая і эфектыўная стаўкі вельмі моцна адрозніваюцца паміж сабою. Проста апошняя ўлічвае ўсе дадатковыя выплаты. Давайце возьмем для прыкладу спажывецкі крэдыт у 1 мільён рублёў на 3 месяцы, без паручыцеляў і даведак аб даходах. Прапаноў ад банкаў будзе вельмі шмат і з рознымі працэнтнымі стаўкамі — ад 0,01% (што часцей будзе спецыяльнай прапановай у пэўных гандлёвых сетках для куплі пэўных тавараў і фактычна з'яўляецца растэрміноўкай плацяжу) да 97% гадавых і нават вышэй. Рыхтуйцеся да таго, што аптымальным варыянтам, відаць, будзе стаўка ў 45% з пераплатай у 75 тысяч рублёў. Будуць вам трапляцца і прапановы са стаўкай, скажам, у 85%. Пры гэтым эфектыўная стаўка складзе больш за 200%. Чаму так атрымліваецца? Таму што банкі ўводзяць розныя дадатковыя плацяжы. Напрыклад, гэта можа быць плата за зняцце наяўных ці яшчэ што.

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першае працоўнае месца: чым вабіць і чым палохае?

Першае працоўнае месца: чым вабіць і чым палохае?

Вясной у ВНУ традыцыйна пачынаецца размеркаванне.

Культура

Як жылі беларусы-сакуны на Старадарожчыне

Як жылі беларусы-сакуны на Старадарожчыне

Дом без падмурка, печ — на драўляным фундаменце.

Грамадства

Як «Звязда» пісала гісторыю (1946 — 1953)

Як «Звязда» пісала гісторыю (1946 — 1953)

Аднаўленне разбуранай у гады Вялікай Айчыннай вайны народнай гаспадаркі стала беспрэцэдэнтным подзвігам мірнага часу.

Грамадства

Як будзе развівацца беларуская фармацэўтыка

Як будзе развівацца беларуская фармацэўтыка

Залежнасць краіны ад імпарту павінна быць зніжана пры захаванні якасці і эфектыўнасці лекавых прэпаратаў.