Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Украіну чакаюць мільярдныя страты ад "байкоту" Расіі

Украіна можа страціць мільярды долараў з-за прыпынку экспарту ў Расію толькі гародніны і садавіны. На долю РФ даводзіцца не менш за 80% ад усяго экспарту свежай і перапрацаванай плодаагародніннай прадукцыі з Украіны, перадае сайт "АПК-Інформ". Экспарт украінскіх тавараў у РФ у другім паўгоддзі 2013 года прагназаваўся на ўзроўні 8,5 млрд долараў. Пасля прыпынку экспарту страты Украіны могуць дасягнуць у другім паўгоддзі 2-2,5 млрд долараў, лічыць Федэрацыя працадаўцаў Украіны. Праблемы ва ўкраінскіх экспарцёраў на расійскай мытні пачаліся ў канцы ліпеня. А з 14 жніўня мытная служба РФ уключыла ў пералік "рызыкоўных" усіх без выключэння ўкраінскіх імпарцёраў, што, паводле ацэнак Федэрацыі, азначае поўны прыпынак украінскага экспарту на няпэўны час.

З карты Тбілісі сціраюць памяць аб "рэвалюцыі руж"

Плошча Рэвалюцыі руж у цэнтры Тбілісі пераймянуюць у гонар вядомага дысідэнта 1980-х гадоў Мараба Костава, паведамляе "Навіны-Грузія" са спасылкай на прэс-службу гарсавета. Дэпутаты плануюць перайменаваць яшчэ некалькі аб'ектаў: Тбіліскі міжнародны аэрапорт будзе названы іменем першага грузінскага прэзідэнта Звіяда Гамсахурдзія, плошча Еўропы можа "перамясціцца" — яе назва будзе аддадзена парку Рыке, а ёй прысвояць імя Ста тысяч пакутнікаў, удакладняе "Грузія Оnlіnе".

Кавун зніжае ціск, рызыку інсульту і інфаркту

Хімічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў кавуне, спрыяе вываду малочнай кіслаты з тканак цела. Гэта дапамагае спартсменам больш эфектыўна трэніравацца і хутчэй аднаўляцца, піша Thе Tеlеgrарh. Такім чынам, у кавуне змяшчаецца амінакіслата L-цітрулін. Гэтая амінакіслата звязана з аксідам азоту, які пашырае крывяносныя сасуды. Па гэтай прычыне кавун, як лічыцца, зніжае ціск, рызыку інсульту і інфаркту. На думку спецыялістаў, кавуновы сок цалкам можа замяніць сродкі, якія памяншаюць мышачную стомленасць і скарачаюць рызыку хвароб сасудаў, сэрца, здымаюць стрэс, выкліканы празмернымі фізічнымі нагрузкамі.

Егіпет: колькасць загінулых набліжаецца да тысячы

Становішча ў егіпецкіх гарадах, перш за ўсё ў Каіры, застаецца напружаным пасля ўчарашняй бойні.

Прыхільнікі звергнутага прэзідэнта, "браты-мусульмане", сілавы разгон якіх прывёў да гібелі сотняў чалавек, паабяцалі вывесці людзей на вуліцы з мэтай выказвання пратэсту супраць забойстваў. Тым часам працягваецца падлік ахвяр вулічных сутыкненняў. Да сярэдзіны дня 15 жніўня афіцыйныя ўлады Егіпта пацвердзілі гібель 525 чалавек, сярод іх больш за 40 — паліцэйскія, перадае АР. Параненых, паводле афіцыйных падлікаў, ужо больш за 3700 чалавек. Аднак у хуткім часе можна чакаць папаўнення журботных спісаў, паколькі паступаюць паведамленні пра ўсё новых загінулых. Так, з адной з мячэцяў у Каіры ўчора днём былі вывезены целы каля дзвюх сотняў чалавек, перадае Rеutеrs. Нагадаем, што многія людзі на плошчы загінулі ад агню снайпераў. Доказаў прыналежнасці снайпераў да ўрадавых сіл пакуль не паступала. У той жа час былі паведамленні аб тым, што на дахах у Каіры заселі, якраз наадварот, ісламісцкія стралкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.