Вы тут

Вытворцы цэменту аб'яднаюцца ў карпарацыю


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стварэнне нацыянальнай холдынгавай структуры "Беларуская цэментная карпарацыя". Аб гэтым ішла размова ў час наведвання Прэзідэнтам філіяла "Крычаўцэмент" ААТ "Крычаўцэментнашыфер", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што ў склад холдынга ўвойдуць 3 беларускія заводы па вытворчасці цэменту — Беларускі цэментны завод, ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" і ААТ "Крычаўцэментнашыфер", а таксама транспартна-лагістычная кампанія. Стварэнне гэтай структуры прадугледжваецца ў 2014 годзе, у 2015-м — прыцягненне стратэгічнага інвестара.

У выніку такой інтэграцыі чакаецца зніжэнне сабекошту будаўнічых матэрыялаў, што вырабляюцца на аснове цэменту і вапны, рост валавой дабаўленай вартасці, рэнтабельнасці продажаў, выручкі на аднаго працуючага, асваенне новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі з цэменту з высокай дабаўленай вартасцю, пашырэнне рынкаў збыту, рост аб'ёмаў продажаў і валютнай выручкі.

1376927277764_17-29111

"Калі вы вырашылі ствараць такі холдынг, кіраўнікі прадпрыемстваў не супраць, гэта прынясе эфектыўнасць, — дзейнічайце", — сказаў кіраўнік дзяржавы. "Але калі вы такім чынам думаеце зарэтушаваць праблемы — не атрымаецца. У канцы павінна быць эканоміка, эфектыўнасць. Я не буду ў вас пытацца, па якой цане закупляеце сыравіну, прадаяце гатовую прадукцыю, мяне будзе цікавіць агульны вынік. Таму, робячы гэты крок, адразу думайце, як вы будзеце даваць справаздачу па эканоміцы", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка даручыў да лістапада 2014 года запусціць новыя заводы па вытворчасці жалезабетонных канструкцый і штучнага каменю. Абодва праекты плануецца рэалізаваць на базе Беларускага цэментнага завода.

Кіраўнік дзяржавы даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандру Якабсону

ўзяць пад кантроль гэтыя пытанні. "Усе гэтыя планы не павінны быць манілаўшчынай, — сказаў Прэзідэнт. — Каб у нас не атрымалася тое, што цяпер адбываецца ў будаўніцтве: намецілі, камень залажылі і 5-7 гадоў будуем. Калі такі вялікі попыт на гэту прадукцыю, то трэба хутка ў гэту нішу ўскочыць". Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама наладзіць вытворчасць жалезабетонных канструкцый і штучнага каменю ў філіяле "Крычаўцэмент" у ААТ "Крычаўцэментнашыфер".

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна. 

Культура

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Балканскія краіны паўсталі перад гледачом з іх надзённым.