Вы тут

"БЕЛАРУСЫ" — СВАЕ І НА ВЕНГЕРСКІХ НІВАХ


Мінскі трактарны завод і надалей адным з прыярытэтных кірункаў будзе лічыць пашырэнне продажаў сваёй тэхнікі ў Еўропе. Пра гэта было заяўлена на нарадзе кіраўніцтва "МТЗ", якая прайшла ў Венгрыі з удзелам беларускіх дыпламатаў на базе кампаніі "Беларус Трактар".

Кампанія "Беларус Трактар" — гэта 100-працэнтная ўласнасць МТЗ, які даўно і паспяхова ажыццяўляе продаж нашых трактароў розных мадыфікацый на венгерскім рынку, прычым мае ў горадзе Хорт

, што паблізу Будапешта, уласны выставачна-складскі цэнтр. Цяпер менавіта "Беларусы" з'яўляюцца адной з вядучых пазіцый беларускага экспарту ў Венгрыю. Летась у гэтай краіне прададзена 900 адзінак тэхнікі на суму
16 млн долараў, сёлета — ужо 690 (на суму каля 13,5 млн).

Кіраўніцтвам МТЗ якраз і вывучаўся станоўчы вопыт дзейнасці кампаніі "Беларус Трактар" на венгерскім рынку. Менавіта з улікам гэтага вопыту абмеркаваны стратэгія павышэння эфектыўнасці і пашырэння продажаў беларускіх трактароў у Еўропе, пытанні забеспячэння сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі, паляпшэння яе якасці ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі, а таксама далейшае ўдасканаленне дылерскай сеткі ў рэгіёне.

Між тым, па звестках Белстата, у першым паўгоддзі ў нас выраблена 34,4 тыс. трактароў для сельскай і лясной гаспадаркі, што складае 90,4% да ўзроўню мінулага года. Экспарт трактароў склаў у студзені—маі 20066 адзінак тэхнікі на 377 млн долараў.

Такім чынам, калі часам гаворыцца пра значныя складскія запасы, прыклад венгерскага прадстаўніцтва МТЗ сведчыць пра тое, што наша тэхніка па-ранейшаму запатрабавана. Гандляваць вучыцца нікому і ніколі не позна...

Пятро РАМАНЧУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.