Вы тут

Першы крок да афіцэрскіх пагонаў


Спякотная жнівеньская раніца. Звычайная для курсантаў Ваеннай акадэміі сёлетняга набору. Каманда "пад'ём" — і дзень пачаўся. І ў той жа час не падобная да ўсіх тых, якія былі на працягу апошніх трох тыдняў. Замест ранішняй фізічнай падрыхтоўкі — урачыстая цырымонія атрымання пагонаў і першая клятва на вернасць Радзіме.

— Такі рытуал, як урачыстае ўручэнне пагонаў першакурснікам, у галоўнай ваеннай ВНУ краіны праводзіцца ўпершыню, — паведаміў начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Сяргей БОБРЫКАЎ. — Гэта выклікана тым, што нашы будучыя абаронцы Айчыны павінны з першых крокаў вайсковай службы прызвычайвацца да тых традыцый, якія спакон веку існавалі ў арміі. Сённяшняе мерапрыемства згуртоўвае людзей, дае перспектывы на добрае патрыятычнае выхаванне.

Каб атрымаць запаветныя нашыўкі на ваенную форму, курсанты амаль месяц займаліся агульнавайсковай падрыхтоўкай. Паспелі ўжо пазнаць некаторыя цяжкасці і абмежаванні вайсковай службы. У выніку пагоны атрымалі 356 юнакоў. Хутка ўсе з іх сядуць за вучэбныя парты. 43 чалавекі спасцігаць ваенную навуку будуць у ВНУ Расійскай Федэрацыі. Трое будуць навучацца ў інтарэсах Узброеных Сіл у Акадэміі МУС.

1377015452510_20-29

— Каб паступіць у Расійскую Федэрацыю на факультэт спецыяльнай разведкі, давялося шмат вучыцца і займацца фізічнай падрыхтоўкай, — расказаў курсант Новасібірскага вышэйшага каманднага вучылішча Максім ЛЯМЕШКА

. — Асабістае дасягненне — 2 скачкі з парашутам. Мне цікава будзе вучыцца там хаця б з-за таго, што ў мяне з'явіцца магчымасць пазнаёміцца з сучаснай ваеннай тэхнікай і з узбраеннем расійскай арміі. Пра гэта я марыў яшчэ тады, калі вучыўся ў Мінскім ваенным сувораўскім вучылішчы. Родныя мяне ў гэтым падтрымліваюць. Да таго ж мае бацька і брат — ваенныя.

А Аляксандр Бухта пачне спасцігаць ваенную навуку на агульнавайсковым факультэце Ваеннай акадэміі па мотастралковай спецыяльнасці. Юнак жартуе, што гэта добрая заяўка ў камандзіры: якраз такія спецыялісты складаюць большасць каманднага складу Узброеных Сіл краіны. І ў яго на добрую кар'еру ёсць усе шанцы. Аляксандр працягвае ваенную дынастыю сваёй сям'і: дзядуля, бацька, дзядзя і брат у розны час прысягалі на вернасць Айчыне. Таму годна праходзіць службу для юнака — задача № 1, бо і родныя папярэдзілі: "Не падвядзі!"

У той жа дзень на тэрыторыі акадэміі адбылося і ўрачыстае адкрыццё спартыўнага комплексу. Ужо сёння штоднёвую фізічную падрыхтоўку курсанты будуць адпрацоўваць на 2 валейбольных і баскетбольных пляцоўках, а таксама на полі для гульні ў міні-футбол.

— Паколькі ў нашай краіне шмат увагі надаецца спорту, мы прынялі рашэнне стварыць спартыўны комплекс, — дабавіў Сяргей Бобрыкаў. — Раней тут была пустка. Цяпер — спартыўны горад. Сёлета наша каманда па валейболе будзе прымаць удзел у першай лізе. Спадзяёмся, што на гэтай пляцоўцы з часам вырастуць новыя алімпійскія чэмпіёны, чэмпіёны свету і проста загартуюцца моцныя і здаровыя юнакі.

Чым не падарунак да Дня ведаў?

Вераніка КАНЮТА. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».