Вы тут

Разнастайнасць — дарэчы


Урачы не рэкамендуюць ні "лячэбны пост", ні "нулявыя дыеты", паколькі ў гэтых выпадках арганізм пазбаўляецца не толькі калорый, але і неабходных для падтрымкі жыццядзейнасці рэчываў. Пра самыя важныя элементы харчавання нагадвае інструктар-валеолаг 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Ірына ШЫМАНСКАЯ.

БЯЛКІ. Або пратэіны. Каштоўнасць кожнага пратэіну залежыць ад агульнай колькасці яго складнікаў, якія называюцца амінакіслотамі. Менавіта яны з'яўляюцца жыццёва важным складнікам бялкоў. Пратэіны неабходны для стварэння новых субстанцый клетак, перш за ўсё сэрца і мускулаў. Бялкі ў нашым рацыёне павінны складаць да 15 працэнтаў ад агульнага аб'ёму ежы. Недахват у ежы бялкоў зніжае супраціўляльнасць арганізма хваробам, фізічныя і разумовыя здольнасці. Аднак лішак бялкоў таксама не на карысць. Лепш за ўсё арганізм здольны засвоіць пратэіны жывёльнага паходжання — бялкі мяса, рыбы, яек, малака. Тым не менш, вучоныя рэкамендуюць палову неабходных пратэінаў атрымліваць з прадуктаў расліннага паходжання. Усё ж такі бялкі расліннага паходжання таксама засвойваюцца, а бялкі жывёльныя часцей за ўсё дадаюць нам яшчэ і лішняга тлушчу.

ТЛУШЧЫ.

Самыя каларыйныя, аднак без іх аніяк. Вітаміны А, D, Е і K могуць расшчапляцца толькі з дапамогай пэўнай колькасці тлушчаў. Насычаныя і ненасычаныя тлустыя кіслоты арганізм можа сінтэзаваць і сам, аднак шэраг ненасычаных тлустых кіслот ён павінен атрымліваць з ежай. Каштоўнай з'яўляецца, напрыклад, лінолевая кіслата, якой шмат у сланечнікавым, соевым, кукурузным алеі. Для падтрымання нармальнай вагі можна выкарыстоўваць спецыяльныя віды маргарыну ці сметанковага масла, менш каларыйныя, але таксама смачныя. Для смажання варта карыстацца алеямі, але і імі не трэба злоўжываць, а браць па мінімуме.

ВУГЛЯВОДЫ. Цукар, крухмал, клятчатка. Аснова вугляводаў — просты цукар, а менавіта глюкоза і фруктоза. Клятчатка адносіцца да групы баласных рэчываў, не расшчапляецца ў арганізме і стварае добрае пачуццё насычэння. Крухмал, наадварот, расшчапляецца на простыя цукры. Складаныя вугляводы, на якія рэкамендуецца звярнуць увагу, — гэта хлеб, бульба, рыс, макарона. З-за сваёй складанай структуры яны патрабуюць працяглага расшчаплення. Нявыкарыстаная энергія ператвараецца ў глікаген, жывёльны крухмал, які адкладваецца ў рэзерв у мускулах і печані. Таму простыя вугляводы, салодкае спрыяюць набору вагі. Таму і прапануецца выключаць пірожныя і булачкі з рацыёну.

БАЛАСНЫЯ РЭЧЫВЫ. Аснова расліннай ежы — фруктаў, гародніны, а таксама зерневых культур. Баластныя рэчывы звязваюць ваду, стымулююць працэс стрававання, даюць пачуццё насычэння. Для кантролю вагі вельмі падыдуць зялёны салат, спаржа, сельдэрэй, памідоры, агуркі.

ВІТАМІНЫ. Каб атрымаць іх у найбольшай колькасці, не варта доўга захоўваць гародніну, фрукты і зяленіва, не пакідаць у вадзе ў ачышчаным выглядзе, тушыць-варыць не ў адкрытым посудзе. Падчас дыеты з урачом можна абмеркаваць ужыванне медыцынскіх вітамінных прэпаратаў.

Вітамін А. Печань, субпрадукты, сметанковы алей, яечны жаўток, малако, тварог, морква, буракі, лісцевая гародніна, памідоры, апельсіны.

Вітаміны групы В. Расткі і абалонкі зерневых культур, птушка, дрожджы, салаты, памідоры, арэхі, слівы, бабовыя, яйкі, капуста, рыба, авакада, бананы, бульба.

Вітамін С. Цытрусавыя, абляпіха, шыпшына, рабіна, салодкі перац, памідоры, шпінат, бульба, яблыкі, брусельская капуста, квашаная капуста, каляровая капуста, суніцы, ківі.

Вітамін D. Алеі, яечны жаўток, тлустая рыба, дрожджы, сметанковае масла.

Вітамін Е. Прарошчанае зерне, алеі, зяленіва, мяса, яечны жаўток, соя, бабовыя.

Вітамін К. Капуста, бульба, памідоры, суніцы, шыпшына, печань, квашаная капуста.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.