Вы тут

Затрыманне Баумгертнера поўнасцю знаходзіцца ў прававой плоскасці


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.

"Неабходна дакладна разумець, што сітуацыя, якая ўзнікла, поўнасцю знаходзіцца ў прававой плоскасці", — заявіў Андрэй Савіных. "Сітуацыя з затрыманнем з'яўляецца вынікам прававой ацэнкі дзеянняў канкрэтнай асобы. Для гэтага ёсць дастатковыя падставы і аргументаваная прававая кваліфікацыя. Размова ідзе аб значным эканамічным уроне інтарэсам Рэспублікі Беларусь

", — адзначыў ён. У сувязі з гэтым Следчы камітэт, кіруючыся прынцыпам незалежнасці пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў, завёў адпаведную крымінальную справу і прыняў рашэнне аб затрыманні Уладзіслава Баумгертнера, растлумачыў Андрэй Савіных.

"Мы спадзяёмся, што гэта пытанне будзе разглядацца нашымі партнёрамі адказна, у духу законнасці, а не на падставе эмоцый і ўвязкі з палітыкай", — дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Загаловак у газеце: Сітуацыя з затрыманнем Баумгертнера поўнасцю знаходзіцца ў прававой плоскасці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.