Вы тут

ВЕЧНЫ АРЛЕН


Сёння ў 11 гадзін у Палацы мастацтваў, што на вуліцы Казлова ў Мінску, адбудзецца развітанне з народным мастаком Беларусі, графікам Арленам Кашкурэвічам. Пасля цяжкай хваробы Арлен Кашкурэвіч пайшоў у лепшы свет на 84-м годзе жыцця 26 жніўня.

Але пасля сябе пакінуў шмат чароўных твораў мастацтва. Арлен Міхайлавіч

— вядомы кніжны графік, яго малюнкамі аздоблены дзясяткі кніг. З ілюстрацыямі Кашкурэвіча выходзіла і "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча, і "Найвышэйшая песня Саламонава", і "Фаўст" Гётэ, і "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага, і шмат іншых твораў сусветнай і беларускай літаратуры. Яго імя — брэнд беларускай кніжнай графікі. Ён быў кумірам і настаўнікам для многіх. Маючы свой адметны, рэалістычны, працяты тонкім псіхалагізмам стыль, Арлен Кашкурэвіч у сваёй творчасці заўжды ўздымаў надзвычай важныя для беларусаў пытанні. Гісторыя, культура, нацыянальнае, памяць, каханне, вера — пра ўсё гэта мастак гаварыў мовай штрыхоў і сілуэтаў. А яго схільнасць да манахромнай графікі заўсёды натхняе на думкі пра тое, што ў свеце насамрэч усё проста і што праўду ад хлусні, а дабро ад зла адрозніць не так і цяжка. Варта толькі захацець, вельмі пастарацца. Выдатнага беларускага мастака ўжо няма з намі на гэтай зямлі. Але таму мы павінны старацца яшчэ больш самааддана.

Смуткуем. Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Звяздоўцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.