Вы тут

Высяляйце. Праз год


Мне на праве ўласнасці належыць двухпакаёвая кватэра. Былы муж удзелу ў прыватызацыі не прымаў. Ён п'е, пастаянна скандаліць, пагражае... Даводзіцца выклікаць міліцыю. А выселіць яго я, атрымліваецца, не магу?

В.А., г. Магілёў.

Магчыма, у дадзеным выпадку гаворка ідзе пра былога члена сям'і, якому дадзена права валодання і карыстання жылым памяшканнем і які можа быць выселены з гэтага жылля толькі праз адзін год з даты ўваходжання ў сілу Жыллёвага кодэкса.

Паводле п. 5 арт. 221 ЖК былыя члены сям'і ўласніка жылога памяшкання, якія не маюць долі ў праве агульнай уласнасці на гэта жылое памяшканне, якім прадастаўлена права валодання і карыстання гэтым жылым памяшканнем да ўваходжання ў сілу Кодэкса (2 сакавіка 2013 г.), пасля заканчэння аднаго года з даты ўваходжання яго ў сілу могуць быць выселены з гэтага жылога памяшкання па падставах, прадугледжаных абзацам чацвёртым
п. 1 арт. 85 ЖК.

Абзацам чацвёртым п.1 арт. 85 ЖК прадугледжана, у прыватнасці, што падлягаюць высяленню ў судовым парадку без выдзялення іншага жылога памяшкання па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання або іншых зацікаўленых асоб паўналетнія члены, былыя члены сям'і ўласніка жылога памяшкання, якія пражываюць сумесна з ім і не маюць долі ў праве агульнай уласнасці на займанае жылое памяшканне, або іншыя грамадзяне, якія пражываюць сумесна з гэтым уласнікам, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, якое выявілася ў разбурэнні, псаванні жылога памяшкання альбо ў выкарыстанні яго не па прызначэнні, або за іншыя парушэнні патрабаванняў ЖК, якія робяць немагчымым для іншых пражыванне з імі ў адной кватэры або ў адным жылым доме, былі папярэджаны ўласнікам аб магчымасці высялення без выдзялення іншага жылога памяшкання і на працягу года пасля такога папярэджання прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні.

Віктар САВІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».