Вы тут

28 жніўня


1749 год — нарадзіўся філосаф і паэт Ёган Вольфганг Гётэ. У дзяцінстве ён вывучаў дакладныя навукі, жывапіс, гісторыю, музыку, фехтаванне. Ён цікавіўся хіміяй і з навуковай дакладнасцю апісваў свае доследы. У Лейпцыгу будучы паэт вывучаў права і пісаў вершы пра сваё першае каханне. Яго называлі містыкам, захопленым «дэманам паэзіі», геніем па-за часам, увасабленнем нямецкага духу, вялікім германскім патрыярхам, рэалістам-практыкам, першым паэтам. Ён пакінуў 143 тамы твораў і больш за 13 тысяч лістоў. А вяршыня яго паэзіі і філасофіі — вобраз доктара Фаўста.

1762 год

— нарадзіўся Ян Рустэм, беларускі жывапісец, педагог. Творчасць яго была звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Вучыўся ў Варшаве і Германіі. У 1798-1832 гадах выкладаў у Віленскім універсітэце. Рэарганізаваў сістэму навучання ў Віленскай мастацкай школе. Падрыхтоўка ў гэтай школе давала магчымасць таленавітай моладзі Беларусі, Літвы і Польшчы паступаць у мастацкую акадэмію. У 1820-1822 гадах у школе вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусі. Выхаванцамі школы былі В. Ваньковіч, Я. Дамель, Н. Орда, І. Хруцкі і іншыя. Сам Рустэм працаваў пераважна ў жанры партрэта. Ён аўтар шматлікіх аўтапартрэтаў, партрэтаў, акварэляў. Памёр у 1835 годзе.

1963 год — у ЗША адбыўся 200-тысячны «Марш на Вашынгтон у імя работы і свабоды» з патрабаваннямі расавай роўнасці прыпрацаўладкаванні і ліквідацыі беспрацоўя. Марцін Лютар Кінг з прыступак мемарыяла прэзідэнту Аўрааму Лінкальну выступіў з прамовай, якая ўвайшла ў гісторыю. Яна пачыналася словамі: «У мяне ёсць мара...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».