Вы тут

На сацыяльнае жыллё прэтэндаваць можна...


Наша сям'я (бацькі-пенсіянеры, сын, нявестка і ўнук) з 2000 года стаіць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На будаўніцтва новай кватэры, нават з крэдытам, сродкаў няма. Ці ёсць выйсце? Ці могуць бацькам, напрыклад, выдзеліць сацыяльнае жыллё?

С. Федаровіч, г. Ліда.

У адпаведнасці з арт. 111 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь

права на атрыманне ў вызначаным парадку жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання маюць як асобныя катэгорыі грамадзян незалежна ад даходу ў іх сем'ях і маёмаснага стану (напрыклад, ветэраны і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, грамадзяне, у складзе сем'яў якіх маюцца дзеці-інваліды, дзеці-сіроты, непрацуючыя адзінокія пенсіянеры і асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, некаторыя іншыя), так і катэгорыі грамадзян, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і не перавышае зацверджанага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, падлічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу пастаноўкі на ўлік (і на дзень выдзялення жылога памяшкання сацыяльнага карыстання) і якія валодаюць заяўленай маёмасцю, агульны кошт якой не перавышае памеру кошту кватэры тыпавых спажывецкіх якасцяў, зыходзячы з максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання на аднаго члена сям'і (20 кв. метраў). Да апошніх аднесены і пенсіянеры, асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (жанчыны — 55 гадоў, мужчыны — 60 гадоў).

Такім чынам, калі ў гэтай сям'і пенсіянераў згаданы даход не перавышае адпаведную велічыню бюджэту пражытковага мінімуму (пастановай Савета Міністраў ад 26 ліпеня 2013 г. № 659 БПМ вызначаны ў памеры 1026290 рублёў на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2013 г.), то яна можа прэтэндаваць на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання ў парадку чарговасці.

Віктар САВІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

У 1943—1944 гадах легендарнай Хаваншчыны (Івацэвіцкі раён) немец баяўся як агню.

Культура

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым  дакументальнае кіно — несумленнае

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым дакументальнае кіно — несумленнае

Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.