Вы тут

Удзельнікам і гасцям урачыстасцяў Дня беларускага пісьменства


Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас са святам — Днём беларускага пісьменства.

Гэта адметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы. Свой шлях за дваццаць гадоў свята прайшло праз усю краіну. Сёлета яго сустракае гасцінная быхаўская зямля. Юбілейнае святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцяў, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Сімвалічна, што Дзень беларускага пісьменства супадае ў гэтым годзе з Днём ведаў. Для беларусаў словы, веды, духоўныя каштоўнасці заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця, апорай у пераадоленні цяжкасцяў і перашкод.

Дзень беларускага пісьменства — добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».