Вы тут

Вірусы карыстаюцца адсутнасцю прафілактыкі


Бацькам, чые дзеці часта хварэюць, неабходна памятаць, што іх дзеці маюць патрэбу ў рэгулярных прафілактычных мерапрыемствах, своечасовай тэрапіі. А самае важнае — пастаянная бацькоўская ўвага.

Звыш 200 рэспіраторных вірусаў здольныя выклікаць вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі — грып, парагрып, адэнавірусную, рынавірусную, рэавірусную, каранавірусную інфекцыі, для якіх характэрна непрацяглая ліхаманка і інтаксікацыя. У асноўным вышэйзгаданыя вірусы паражаюць верхнія дыхальныя шляхі (нос, глотку, гартань, трахею), аднак у дзяцей падчас эпідэмій узнікаюць бранхіты і пнеўманіі, адзначае валеолаг 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алена ГАРНІЦКАЯ

.

Асноўныя прычыны ўзнікнення ВРВІ:

— Значная распаўсюджанасць вірусаў у прыродзе і вялікая колькасць відаў кожнага з іх.
— Павышаная ўспрымальнасць дзяцей да ўзбуджальнікаў рэспіраторных інфекцый. Тлумачыцца гэта пасіўным імунітэтам, які перадаецца ад маці дзіцяці падчас цяжарнасці. Калі дзіця знаходзіцца на штучным выкормліванні, то мацярынскай абароны хапае ўсяго на першыя 2-3 месяцы жыцця. Імунная сістэма фарміруецца паступова, а таму пэўны час дзіця застаецца безабаронным перад вірусамі.
— Спадчынная схільнасць, анамаліі імунітэту.
— Неспрыяльнае ўздзеянне навакольнага асяроддзя.
— Псіхаэмацыйныя стрэсы.
— Недахоп вітамінаў і мікраэлементаў.
— Нестабільнасць (сацыяльная/эканамічная) сям'і.
— Хранічныя ачагі інфекцыі. Хранічны танзіліт, адэноіды, карыёзныя зубы перанапружваюць імунную сістэму, спрыяюць хранізацыі інфекцыі, асабліва віруснай, і ў першую чаргу герпетычнай.

Усе ВРВІ становяцца небяспечнымі пры адсутнасці своечасовага лячэння. У такім выпадку не выключаны ўскладненні. У першую чаргу размова ідзе пра ўскладненні, звязаныя з органамі дыхання. 60 працэнтаў ускладненняў — гэта пнеўманіі, 0,3-3 працэнты — паражэнні нервовай сістэмы (энцэфаламіеліты), 1 працэнт — хваробы вуха, горла і носа, да 1 працэнта — запаленне сардэчнай мышцы.

Пры нескладаных формах ВРВІ лечыцца ў хатніх умовах. Неабходна вытрымліваць спакойны паўложкавы рэжым пры рэгулярным праветрыванні пакоя. Абавязкова ўжываць шмат цёплай вадкасці (не менш за 2 л у суткі) — лепш багатай на вітамін С.

Як сфарміраваць стойкі імунітэт?

— наладзіць рэжым дня;
— паўнавартасна харчавацца;
— паступова, без фанатызму, загартоўвацца;
— абмяжоўваць кантакты з хворымі;
— апранаць дзіця згодна з узростам і ўмовамі надвор'я;
— не дапускаць магчымасці пасіўнага курэння;
— саніраваць хранічныя ачагі інфекцыі;
— не ігнараваць вакцынацыю;
— па рэкамендацыі ўрача карыстацца адаптагенамі.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.