Вы тут

Нялёгкі пераход на «лічбу»


У краіне ідзе кампанія перахода на лічбавае тэлебачанне. Але, упэўнены, для многіх чытачоў такі пераход застаецца не зусім зразумелым працэсам. Калі, напрыклад, у кватэры, доме 2—3 і больш старых тэлевізараў, куды звяртацца, каб пераход на «лічбу» заняў менш часу? Высветлілася, што тыя, хто ў свой час купілі нават тэлевізары з «плоскім» экранам, не могуць разлічваць на лёгкі варыянт. Бо «плоскі» тэлевізар не азначае, што ён абавязкова ўжо гатовы прымаць сігнал новай якасці.

Змарнаваў паўдня, каб зразумець

Карэспандэнт «Звязды» паспрабаваў перайсці на «лічбу». І здзівіўся, што, нягледзячы на шэраг публікацый у СМІ па тэме, адразу разабрацца ва ўсіх нюансах не вельмі проста. А гледачы ў паважаным узросце, думаю, у большасці выпадкаў «адчуюць сябе дурням» з за неабходнасці ўнікаць ва ўсе тэхнічныя нюансы з назвамі тэхнічных тэрмінаў.

1378158111590_3-21

Два тэлевізары «Віцязь» у маёй кватэры не могуць прымаць «лічбу». У абласным тэхнагандлёвым цэнтры «Гарант», які аказвае паслугі кабельнага тэлебачання (там прымаюць заяўкі ў выпадках, калі трансляцыя няўстойлівая), папрасілі патэлефанаваць у майстэрню. У майстэрні растлумачылі, што трэба самому купіць прыстаўку, кошт якой каля 700 тысяч рублёў (калі два тэлевізары, патрэбны дзве прыстаўкі), прыйсці з ёй (імі) у майстэрню… І там на працягу сутак зробяць так, каб з кожнай прыстаўкі быў доступ да закадзіраваных пакетаў тэлепраграм. «Перашыюць» — так гэта называецца на мове прафесіяналаў. І гэта каштуе некалькі дзясяткаў тысяч рублёў — за кожную прыстаўку. Потым трэба забраць прыстаўкі. А настройваць іх трэба самастойна — хоць чалавеку, далёкаму ад тэхнікі, гэта будзе цяжка зрабіць. Чаму нельга прапанаваць кліенту магчымасць за раз усе паслугі «пад ключ»? Пытанне застаецца адкрытым.

Па тэлефоне 172 (нумар перыядычна рэкламуюць у СМІ, каб звярталіся па пытаннях пераходу на лічбавае тэлебачанне) адказалі, што могуць параіць толькі наконт пераходу на «лічбу» для 8 і так званых «сацыяльных» каналаў.

Вырашыў патэлефанаваць на нумар 123 у «Белтэлекам

», паколькі з'яўляюся абанентам паслугі bуflу. Сказалі, што па тэлефоне ўсё роўна не падключаць. Дык мне ж толькі кансультацыю!.. Патэлефанаваў у сэрвісны цэнтр, і высветлілася, што трэба толькі схадзіць у гэты цэнтр і заключыць дамову на «ZАLА». І ўсё неабходнае абсталяванне прадставяць бясплатна. Праўда, што датычыцца другога тэлевізара, як высветлілася, можа ўзнікнуць пытанне з тэхнічнага пункту гледжання. Маўляў, ці дазволіць хуткасць перадачы пакета каналаў падаваць іх на два тэлевізары? — спецыялісту трэба на месцы гэта праверыць.

Абсталяванне ў растэрміноўку

Па каментарый звярнуўся ў аблвыканкам. Там нагадалі, што, згодна з Дзяржаўнай праграмай укаранення лічбавага і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца пераход з эфірнага тэлевізійнага вяшчання на лічбавы фармат стандарту DVB-T з ужываннем кадзіравання MРЕG 4. Ён накіраваны на забеспячэнне насельніцтва агульнадаступным бясплатным пакетам тэлевізійных праграм з 8 тэлеканалаў: БТ 1, БТ 2, БТ 3, АНТ, СТВ, НТВ Беларусь, РТР-Беларусь, МІР і адной гукавой праграмы — Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Паводле інфармацыі на 1 ліпеня, насельніцтва рэспублікі ахоплена лічбавым тэлевізійным вяшчаннем стандарту DVB-T больш як на 95,9%, у Віцебскай вобласці — на 84,2%.
Для тых, хто не падключаны да кабельнага тэлебачання, на час пераходнага перыяду паралельна захоўваецца трансляцыя агульнадаступнага пакета тэлевізійных праграм у аналагавым і лічбавым фармаце. Абаненты кабельнага тэлебачання атрымліваюць гэты пакет без лічбавых прыставак, паколькі фірмы-аператары маюць тэхнічную магчымасць пераўтвараць лічбавы сігнал у аналагавы.

З 1 красавіка 2014 года, паводле зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь графіка, у рэгіёнах вобласці пачнецца паэтапнае адключэнне аналагавых перадатчыкаў. Адпаведным рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь устаноўлены тэрмін завяршэння трансляцыі тэлевізійных сігналаў у аналагавым фармаце — да 17 чэрвеня 2015 года.

Для прыёму агульнадаступнага пакета тэлевізійных праграм у лічбавым фармаце неабходна:

—мець лічбавы тэлевізар з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадзіравання MРЕG 4/АVС альбо лічбавую тэлевізійную прыстаўку (цюнар) з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара;
—падключыць цюнар да тэлевізара ў адпаведнасці з інструкцыяй па эксплуатацыі і настроіць яго на адпаведны канал;
—усталяваць прыёмную антэну дэцыметровага дыяпазону хваляў з гарызантальнай палярызацыяй і зарыентаваць яе на РТПС.

У крамах Віцебска прадаецца да 10 розных мадэляў цюнараў па цане ад 275 да 940 тысяч рублёў. Гандлёвымі прадпрыемствамі прадугледжаны продаж абсталявання для прыёму лічбавага тэлебачання ў крэдыт, растэрміноўку тэрмінам ад 3 да 12 месяцаў.

Для інфармавання грамадзян па пытаннях, звязаных з пераходам на лічбавае эфірнае тэлевізійнае вяшчанне, працуе «гарачая лінія».

Не ўсе цюнары якасныя

Для абанентаў кабельнага тэлебачання фірмы-аператары аказваюць дадатковую паслугу — трансляцыю тэлепраграм у лічбавым фармаце стандарту DVB-С (лічбавы камерцыйны пакет). Каб атрымаць доступ да закадзіраваных пакетаў пры наяўнасці старой мадэлі тэлевізара, неабходна набыць цюнар стандарту DVB-С з ушчыльненнем MРЕG 4 тыпу «Віцязь HDR 826». Яго кошт каля 700 тысяч рублёў. Больш танныя цюнары («Віцязь HDR 803/805») не даюць магчымасці апрацоўваць сігналы высокай выразнасці, што будзе выклікаць праблемы з якасцю прыёму тэлевізійных праграм.

Пры наяўнасці двух тэлевізараў, у якіх няма прылады для апрацоўкі лічбавых сігналаў, спатрэбіцца набыць цюнары да кожнага.

Падрабязная інфармацыя аб стандартах, абсталяванні для апрацоўкі лічбавых сігналаў, параметрах і парадку настройкі на лічбавыя тэлеканалы размешчана, напрыклад, на інтэрнэт-сайце Віцебскага абласнога тэхнагандлёвага цэнтра «Гарант» www.vgаrаnt.nеt. Бясплатную кансультацыю можна атрымаць і па тэлефоне.

«ZАLА» толькі на адзін тэлевізар

Адной з пераваг падключэння паслугі лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання «ZАLА» з'яўляецца адсутнасць неабходнасці ў набыцці спецыяльнага абсталявання — яно выдаецца структурнымі падраздзяленнямі РУП «Белтэлекам» без спагнання дадатковай платы на тэрмін дзеяння адпаведнага дагавора на паслугу.
Пры гэтым першапачатковая настройка абсталявання ажыццяўляецца спецыялістам бясплатна. Існуе магчымасць выбару як асноўнага, так і дадатковых тэматычных пакетаў.

— Разам з тым звяртаем увагу, што на момант вашага звароту ў Віцебскага філіяла «Белтэлекама» маецца тэхнічная магчымасць для падключэння паслугі лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання «ZАLА» заяўніку толькі на адзін тэлевізар. Тэхнічнай магчымасці для замены на іншы абаненцкі нумар альбо лінейнай магчымасці для падключэння другой прыстаўкі сёння няма. У дачыненні да вашых зваротаў па тэлефонах 172 (Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь) і 123 («Белтэлекам») тлумачым, што па першым з іх даюцца кансультацыі па арганізацыі сацыяльнай паслугі — прыёму лічбавага эфірнага вяшчання стандарту DVB-Т (агульнадаступны бясплатны пакет тэлевізійных праграм), а па другім — па атрыманні камерцыйнай паслугі ІР-тэлебачання па тэлефонных каналах сувязі (гандлёвая марка «ZАLА»). Абодва варыянты адносяцца да лічбавага тэлебачання, але транслююцца ў несумяшчальных паміж сабой стандартах (DVB-Т і ІР) і патрабуюць устаноўкі рознага абсталявання, — паведаміў Анатоль ДЗІУЛІН, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Р. S. У любым выпадку не трэба чакаць таго моманту, калі вы аднойчы ўключыце тэлевізар і ўбачыце толькі «экран у палосачку». Ці не прасцей насамрэч купіць новы тэлевізар, які на 100% будзе лічбавым? І хай гэта нашмат даражэй, чым купляць тую ж прыстаўку, але, пагадзіцеся, так перайсці на «лічбу» пакуль, напэўна, будзе прасцей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».