Вы тут

Велаэкскурсія па начным Брэсце


Больш за трыста веласіпедыстаў адгукнуліся на прапанову наведаць першую брэсцкую начную велаэкскурсію. Арганізатары не чакалі такога аншлагу, але ў экстрэмальных умовах не разгубіліся. Рэалізоўвалі ідэю велаэкскурсіі грамадскае аб'яднанне «Ручаёк» і партал «Віртуальны Брэст» пры падтрымцы Брэсцкага гарвыканкама.

«Такой колькасці людзей ніхто, вядома, не чакаў. Мы разлічвалі на сто, максімум на 150 чалавек — стала зразумела, што будзе вельмі складана», — кажа адзін з арганізатараў вандроўкі Андрэй Кухарчык. Забяспечвалі бяспеку маштабнага мерапрыемства супрацоўнікі батальёна ДПС Брэста і асобнага спецыяльнага ўзвода ДПС «Буг». Старт і фініш у гэтым спаборніцтве даваў трубач, а ў паўзах для публікі іграла скрыпка. Жывая музыка надала рамантычнасці гэтай веласіпеднай ночы.

З парку імя 1 Мая экскурсанты рушылі ў музей ліхтароў, а адтуль — у Брэсцкую крэпасць. Веласіпедысты праехаліся вакол крэпасці і ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў хвілінай маўчання каля Вечнага агню.

Скончылася велаэкскурсія ў Музеі гісторыі горада, які адчыніў свае дзверы для ўсіх ахвотных у 2 гадзіны ночы. Па словах арганізатараў, у бліжэйшы месяц плануецца закрыццё веласезона. Прапанавана правесці адразу два мерапрыемствы: адно ў горадзе і адно ў вобласці або раёне.

Кар. «Звязды»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.