Вы тут

«Родам з мястэчка»


Выстаўка «Родам з мястэчка» адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Экспазіцыя прысвечана юбілейным датам знакамітых ураджэнцаў Беларусі, вядомых палітычных дзеячаў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру — 90-годдзю дзеючага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса

і ствякаванню 100-годдзя з дня нараджэння былога прэм'ер-міністра краіны Менахема Бегіна.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыняў удзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў. У сваім выступленні ён адзначыў, што гісторыя добрасуседскіх адносін беларусаў і яўрэяў налічвае шэсць стагоддзяў. Паводле яго слоў, цяпер у Ізраілі пражываюць больш за сто тысяч выхадцаў з Беларусі, што, безумоўна, садзейнічае пашырэнню супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах.

У экспазіцыі прадстаўлена 50 твораў жывапісу і графікі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?