Вы тут

ЯКІЯ ЎСПАМІНЫ Ў ВАС ЗАСТАЛІСЯ АБ ШКОЛЕ?


Крысціна ШАБАНАВА, менеджар па продажах сувенірнай прадукцыі, г. Мінск:

1378158136836_1

1378158136836_1

 

— Мой «першы раз у першы клас» пачаўся з белых банцікаў, накрухмаленага каўнерыка, новых лакіраваных пантофлікаў і... разбітых каленак! Я так старалася быць дарослай і сур'ёзнай на першай у жыцці лінейцы, з такім гонарам — усё-такі ўжо школьніца! — несла букет сваёй першай настаўніцы, што не заўважыла бардзюра і ўпала ў самы ўрачысты момант мерапрыемства. Але я падцягнула беленькія гольфікі, абтрэсла спаднічку і пайшла дарыць кветкі самай лепшай настаўніцы пачатковых класаў — Людміле Аляксандраўне Кананюк. Вось так памкненне да ведаў у першы школьны дзень дапамагло мне пераадолець боль і расчараванне ад падзення. Балазе, усе наступныя 10 лінеек праходзілі без падобных здарэнняў.

Іван ДАШКОЎ, рамеснік, г. Мінск:

 

1378158138963_2

1378158138963_2

 

— Першы клас быў пры садку, у які я хадзіў да гэтага, таму спачатку не асабліва ўсвядоміў, што пачалося школьнае навучанне. Цяжка было вытрымаць тыя некалькі ўрокаў, але мне вельмі пашчасціла з настаўніцай, Марыяй Іванаўнай. Яна не давала нам сумаваць, заняткі праводзіла ў гульнявой форме, рабіла з намі зарадку, калі мы не маглі ўжо ўседзець на месцы. Узгадваецца адзін смешны момант з тых часоў. Вучыўся я на пачатку 1990-х, і новых падручнікаў у краіне яшчэ не было, а старыя ўжо не падыходзілі па змесце. І вось выдалі нам кніжку (наколькі я памятаю, пра дзяцінства Леніна), але сказалі яе не чытаць. Але ўсё ж я залез пад коўдру і стаў чытаць кароценькія гісторыі. За гэтай «крамольнай» справай мяне заўважыў бацька, і як цяпер памятаю свой страх у чаканні пакарання за «забароненую» літаратуру...

1378158140582_3

1378158140582_3

 

Вікторыя ПРАХОРЫК, інтэрнэт-партал «Компьютерные вести», г. Мінск:

— На першай лінейцы ў мяне было адчуванне нечага новага і цікавага. Як цяпер памятаю ў чырвоным касцюме ў белую палоску сваю першую настаўніцу Людмілу Васільеўну Пятровіч. Яна стала для мяне не проста настаўніцай, а сапраўдным правадыром у самастойнае жыццё. Пасля заканчэння малодшай школы і пазней, калі я ўжо вучылася ў інстытуце, мы часта сустракаліся з ёй, віталіся і размаўлялі. Цяпер я пераехала з роднага Салігорска ў Мінск, і мая мама дагэтуль перадае мне прывітанні ад Людмілы Васільеўны. Прайшло ўжо столькі гадоў, мноства вучняў у яе было за гэты час, але яна ўсё адно памятае мяне і цікавіцца маім лёсам. Я ўдзячная ёй за цярпенне і разуменне, падтрымку і ў той жа час строгасць.

Падрыхтавала Дзіяна СЕРАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».