Вы тут

Хроніка апошніх падзей


ЗША шпіёнілі за прэзідэнтамі Бразіліі і Мексікі?

Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША адсочвала тэлефонныя званкі і электронную перапіску прэзідэнтаў Бразіліі і Мексікі — Дылмы Русеф і Энрыке Пеньі Ньета. Пра гэта ў нядзелю ў эфіры бразільскага тэлеканала Glоbо заявіў амерыканскі журналіст Глен Грынуолд. Ён спаслаўся на новую порцыю сакрэтных дакументаў, перададзеных яму экс-супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам. Гэтыя матэрыялы датаваны чэрвенем 2012 года. Гэта сведчыць аб тым, што сачэнне за прэзідэнтам Мексікі, які прыйшоў да ўлады ў снежні мінулага года, пачалася яшчэ тады, калі ён быў толькі кандыдатам. Міністэрства замежных спраў Мексікі адмовілася каментаваць даныя Грынуолда. У сваю чаргу, у Бразіліі дзеянні амерыканскіх спецслужбаў выклікалі абурэнне. «Калі даныя пацвердзяцца, гэта будзе недапушчальна, непрымальна, таму што гэта можна расцэньваць як відавочны замах на суверэнітэт нашай краіны», — пракаментаваў сітуацыю міністр юстыцыі краіны Жазэ Эдуарду Кардозу.

Паводка ў Хабараўску на піку: узровень вады дасягнуў 8 м

Узровень вады ў Амуры ў Хабараўску складае 800 см, паведамляе ГУ МНС па рэгіёне. За чатыры гадзіны ўзровень вады ў рацэ падняўся на 3 сантыметры. Вада пагрозліва падымаецца і ў Камсамольску-на-Амуры, але мясцовыя ўлады вымушаны засяродзіць намаганні на Хабараўску. Гістарычным максімумам для горада да гэтага лета быў узровень вады ў 642 сантыметры, зарэгістраваны ў канцы ХІХ стагоддзя. Крытычным лічыцца ўздым Амура да 600 сантыметраў. Па апошніх афіцыйных ацэнках, ад паводкі пацярпелі 102 тыс. чалавек, 11 тыс. жылых дамоў затоплены, а шкода ад бедства можа перавысіць 30 млрд расійскіх рублёў.

Вагу чалавека вызначае кожная хвіліна фізічнай актыўнасці

Нават самыя непрацяглыя перыяды інтэнсіўнай фізічнай нагрузкі ўплываюць на вагу чалавека і зніжаюць рызыку атлусцення, піша Thе Tеlеgrарh. Напрыклад, згодна з афіцыйнымі дырэктывамі брытанскага Міністэрства аховы здароўя, у большасці дарослых людзей павінна быць мінімум 150 хвілін умеранай фізічнай актыўнасці або 75 хвілін інтэнсіўнай нагрузкі на працягу тыдня. На практыцы гэта можа вылівацца ў дзесяціхвілінныя інтэнсіўныя трэніроўкі.

1378158142286_3-53

Новае даследаванне паказала: працуе нават такая фізічная актыўнасць, як хаджэнне па крамах або ўздым на адзін лесвічны пралёт. Так кожная дадатковая хвіліна, выдаткаваная на інтэнсіўную, але недаўгачасную нагрузку, памяншала індэкс масы цела, паказаў эксперымент.

У жанчын індэкс масы цела зніжаўся на 0,7 у пераліку на адну хвіліну фізічнай актыўнасці ў дзень (у выніку вага памяншаецца прыкладна на 500 грамаў). Таксама кожная хвіліна адпавядала пяціпрацэнтнаму зніжэнню рызыкі атлусцення сярод жанчын і двухпрацэнтнаму — у мужчын.

НАТА афіцыйна адмовілася ўдзельнічаць у вайне супраць Сірыі

У той час як улады Францыі ў прыняцці рашэння па Сірыі ўзялі паўзу ў чаканні крокаў партнёраў, а кіраўніцтва ЗША, пазбавіўшыся добрай долі аднадумцаў у пытанні ваеннага ўдару па гэтай краіне, звярнулася па дапамогу да свайго парламента, НАТА афіцыйна абвергла верагоднасць наступлення на Дамаск у рамках альянсу. «Прымаць рашэнне аб рэакцыі на тое, што адбылося ў Сірыі, — асабістая справа кожнай краіны. У НАТА ідзе абмеркаванне сітуацыі, мы гатовы абараняць Турцыю. Але нейкай іншай ролі альянсу я не бачу», — заявіў генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн у панядзелак.

Такім чынам НАТА пераклала адказнасць на лідараў дзяржаў за прыняцце спрэчнага ў многіх адносінах рашэння аб удзеле ва ўдары па блізкаўсходняй краіне, які многія аналітыкі называюць не інакш як «шляхам у нікуды».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.