Вы тут

Клятва ваеннай прафесіі


Урачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі адбылася ў Ваеннай акадэміі. Курсанты першых курсаў ваеннай ВНУ, а таксама ваенных факультэтаў грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў краіны пакляліся быць вернымі абаронцамі беларускага народа і сваёй Айчыны.

Сёлета словы ваеннай прысягі вымавілі больш за 570 грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі выбар на карысць ваеннай прафесіі. З іх 346 юнакоў будуць навучацца ў Ваеннай акадэміі, 230 — на ваенных факультэтах грамадзянскіх ВНУ краіны.

— Перш чым надзець курсанцкія пагоны, сённяшнія першакурснікі прайшлі паглыблены прафесійна-псіхалагічны адбор, сур'ёзныя ўступныя выпрабаванні і курс агульнавайсковай падрыхтоўкі, у перыяд якой яны засвоілі асновы ваеннай навукі, — зазначыў начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Сяргей БОБРЫКАЎ

.

1378158250888_1

1378158250888_1

 

Акрамя Ваеннай акадэміі, падрыхтоўка спецыялістаў для Узброеных Сіл сёння ажыццяўляецца на ваенных факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама на ваенных кафедрах у Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, Гомельскім, Гродзенскім і Віцебскім дзяржаўных медыцынскіх універсітэтах.

1378158252273_2

1378158252273_2

 

Нягледзячы на шырокі спектр ВНУ, задзейнічаных у сістэме ваеннай адукацыі, асноўнай базай для падрыхтоўкі афіцэраў па-ранейшаму застаецца Ваенная акадэмія. Сёння яна ўваходзіць у лік найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў краіны. У штатнай структуры 9 факультэтаў, якія забяспечваюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў па 19 спецыяльнасцях, 6 напрамках і 31 спецыялізацыі дляУзброеных Сіл, унутраных войскаў МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, КДБ і МНС.

1378158254821_3

1378158254821_3

 

Для павышэння кваліфікацыі афіцэрскага складу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у канцы 2003 года на базе Ваеннай акадэміі быў створаны і паспяхова функцыянуе факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ваенная акадэмія вызначаецца вялікім навукова-педагагічным патэнцыялам. Тут працуе звыш 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, з якіх 230 маюць вучоныя ступені і званні.

Вераніка КАНЮТА.
Фота БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?