Вы тут

Гармонік звонка грае — шчасця маладым жадае!


Вяселле... Напэўна, не знойдзецца іншага свята, на якім гучала б столькі разнастайных добрых пажаданняў. Зычаць кахання і дзетак, сямейнага ладу і багацця, спагадлівай цешчы і свякрухі, непраходзячай маладосці і сталай мудрасці...

1378158263863_1

Такой дабразычлівасцю спрадвеку поўняцца нашы вясельныя песні, абрады. — Якія вам вядомы мясцовыя асаблівасці вяселля? — звярнуўся я да герояў гэтых здымкаў.

1378158266544_2

Дзяніс Голуб

(з вёскі Ліпава Калінкавіцкага раёна): «Вясёлыя песні за сталом зычаць маладым радаснага жыцця. Важна, каб гарманіст іграў добра, гучна і без стомы. Каб танцоры за вечар па тры кашулі мянялі!»

Фаціма Кушнер (з вёскі Дзмітрыеўка Клічаўскага раёна): «Вэлюм ад вянка маладая павінна захоўваць усё жыццё — ён будзе ахоўваць жанчыну ад бяды і сямейных непрыемнасцяў. Да таго ж, калі маці агорне гэтым вэлюмам сваё хворае немаўля — тое абавязкова паправіцца».

1378158268298_3

Таццяна Кур'ян (дырэктар Любанскага дома народнай творчасці Акцябрскага раёна): «У нас маладым дораць вось такі «шлюбны» абярэг, каб яны поруч прайшлі праз усё жыццё. А яшчэ дораць абярэгі «багацько» (каб было шмат дзетак), «зярнушка» (на прыбытак у хаце)».

Яўген ПЯСЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?