Вы тут

Прадукты пчалярства:для імунітэту, супраць мікробаў


Усе прадукты пчалярства (мёд, пчаліны яд, матачнае малачко, пропаліс, пылок, пярга, воск) з'яўляюцца біялагічна актыўнымі дабаўкамі, якія дзейнічаюць як біягенныя стымулятары і валодаюць каштоўнымі лекавымі вартасцямі. Яны павышаюць трываласць і працаздольнасць, незаменныя пры павышаных псіхічных і разумовых нагрузках, умацоўваюць імунную сістэму.

Пры правільным выкарыстанні прадуктаў пчалярства вынікі лячэння некаторых захворванняў істотна паляпшаюцца. Удаецца паскорыць выздараўленне пры вострых захворваннях, папярэдзіць абвастрэнне хранічных станаў.

З мэтай прафілактыкі і агульнага ўмацавання арганізма гэтыя прадукты можна прымяняць самастойна. Аднак у лячэбных мэтах, асабліва падчас абвастрэння хвароб, неабходна абавязкова параіцца з урачом, адзначае валеолаг 23 й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алена ГАРНІЦКАЯ.

1378247216660_4-14

Апітэрапія пашырае магчымасці ў лячэнні многіх захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, страўнікава-кішачнага тракту, хвароб печані і жоўцевыводзячых шляхоў, лёгачнай сістэмы, мочавыдзяляльнай і палавой сістэмы і г. д. Найбольш часта для лячэння пералічаных захворванняў выкарыстоўваюць непасрэдна мёд, пропаліс, пылок і апілак.

Мёд

Ён умацоўвае, танізуе, аднаўляе сілы, паляпшае апетыт. Валодае супрацьмікробным дзеяннем, змяншае рост розных мікраарганізмаў, а ў шэрагу выпадкаў поўнасцю прыпыняе іх рост. Асабліва актыўны мёд, які збіраецца пчоламі з піхты, каштану і елкі. Ён прыпыняе рост залацістага стафілакоку, з за чаго яго прымяняюць пры перавязках ран, пры язвах і апёках.

Мёд станоўча ўплывае на страваванне, нармалізуе дзейнасць страўніка (сакрэцыю, тонус, маторыку). Так, прыняты ў цёплым растворы вады, задоўга да ўжывання або пасля ўжывання ежы, ён змяншае сакрэцыю страўнікавага соку, а ў халодным растворы вады і непасрэдна перад ежай нармалізуе маторыку страўніка, стымулюе выдзяленне страўнікавага соку. Мёд паскарае перыстальтыку, скарачэнне кішэчніка, прызначаецца пры калітах і гастрыце. Пры хваробах печані, жоўцевых шляхоў можна ўжываць мёд з тварагом, разам з кашамі (аўсянай, грэцкай, ячнай), фруктамі (лімонамі, яблыкамі, вінаградам), алеямі.

Ужыванне мёду значна паляпшае агульны стан, павышае колькасць гемаглабіну ў крыві, пазбаўляе стомленасці, галавакружэння, спрыяе павышэнню масы цела. Штодзённае прымяненне мёду ўмацоўвае нервовую сістэму: 1 ст. л. з цёплай вадой або малаком перад сном, — выдатны снатворны сродак. Для лячэння ныркавых захворванняў эфектыўна спалучаць мёд з лімонным сокам, рэдзькай, а таксама піць настоі з траў або пладоў шыпшыны.

Мёд проціпаказаны пры выражаным цукровым дыябеце, алергічных рэакцыях.

Пропаліс

Валодае дэзынфікуючымі, бактэрыцыднымі вартасцямі. Змяшчае вітаміны, ферменты, мікраэлементы, арганічныя кіслоты і іншыя карысныя рэчывы. Яго выкарыстоўваюць пры комплексным лячэнні язвавай хваробы страўніка, хранічным гнойным атыце, запаленчых захворваннях дыхальнай сістэмы. Можа прымяняцца ў стаматалогіі, дэрматалогіі, хірургіі.

Кветкавы пылок

Лячэбныя вартасці пылку даюць станоўчы эфект пры цяжкіх інфекцыйных захворваннях, розных відах малакроўя, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, асабліва пры хваробе печані, жоўцевага пузыра, калітах, энтэракалітах і язвах страўніка. Пылок эфектыўны пры аднаўленні сіл у пасляаперацыйным перыядзе, у людзей састарэлых, аслабленых.

Проціпаказаннем служыць уласная непераноснасць пылку, калі з'яўляюцца насмарк, кашаль, запаленне вачэй, крапіўніца.

Апілак

Прымяняецца як біягенны стымулятар пры зніжэнні жыццёвага тонусу, нізкім артэрыяльным ціску, неўратычных расстройствах, парушэнні лактацыі ў пасляродавы час. Паказаны дзецям, якія нарадзіліся з нізкай вагой. Неданошаным і нованароджаным дзецям прызначаюць па 2,5 мг, а дзецям пасля 1 месяца — па 5 мг у выглядзе свечак 3 разы на дзень. Дарослым — па 1 таблетцы (0,01 г) 3 разы на дзень пад язык на працягу 10—15 дзён. Прымяняецца апілак і для лячэння скураных захворванняў.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.