Вы тут

Футбол — у кожную школу


Сертыфікаты на спартыўны інвентар і памятныя футбольныя мячы з аўтографамі вядомых беларускіх футбалістаў атрымалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны падчас урачыстага адкрыцця рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя» і рэспубліканскага праекта «Футбольныя мячы — школам».

Новы праект «Кожнай школе — футбольны мяч» праводзіцца па ініцыятыве Беларускай федэрацыі футбола, Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Мэта праекта — папулярызацыя футбола сярод дзяцей і падлеткаў. Плануецца, што школы атрымаюць больш як 26 тысяч мячоў.

— Мы актыўна падтрымліваем усе ініцыятывы Міністэрства адукацыі па прапагандзе сярод падрастаючага пакалення здаровага ладу жыцця і спорту, — падкрэсліў старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Сяргей РУМАС. — Увогуле ж для папулярызацыі футбола сёлета былі зроблены важныя крокі — распачаліся спаборніцтвы студэнцкай футбольнай лігі, стартаваў папярэдні этап лігі па міні-футболе сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У гульнях было задзейнічана больш як 600 навучэнцаў. А пераможцам Рэспубліканскага турніру па футболе «Кубак нацый «Данон» дастанецца права сыграць на славутым англійскім стадыёне «Уэмблі».

Таксама прадстаўнікі рэгіёнаў атрымалі камплекты футбольнай гульнявой формы для пераможцаў раённых спаборніцтваў рэспубліканскага турніру «Кубак нацый «Данон».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».