Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Арменія ўступіць у Мытны саюз

Адпаведную заяву па выніках перамоў падпісалі лідары Расіі і Арменіі . «Прэзідэнты пацвердзілі нацэленасць РФ і Рэспублікі Арменія на далейшае развіццё працэсаў эканамічнай інтэграцыі на Еўразійскай прасторы, — гаворыцца ў дакуменце. — У гэтым кантэксце прэзідэнт Рэспублікі Арменія Серж Саргсян заявіў аб рашэнні Рэспублікі Арменія ўступіць у Мытны саюз і зрабіць у гэтых мэтах неабходныя практычныя крокі, а ў далейшым удзельнічаць у фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза».

Японія пабудуе ледзяную сцяну вакол «Фукусімы-1»

Улады Японіі маюць намер інвеставаць сотні мільёнаў долараў у пабудову падземнай ледзяной сцяны вакол ядзерных рэактараў АЭС «Фукусіма-1». Гэта неабходна для таго, каб спыніць уцечкі радыеактыўнай вады. Як заявіў прадстаўнік японскага ўрада, згодна з першапачатковай ацэнкай, праект запатрабуе каля 473 млн долараў інвестыцый. Сёння для ахалоджвання рэактараў запампоўваецца вада, аднак захоўваць яе ў вялікіх колькасцях уладальнік АЭС, кампанія «Tэрса», не ў стане. У апошнія тыдні было зафіксавана некалькі ўцечак заражанай вады, пасля чаго ўрад прыняў рашэнне ўмяшацца ў сітуацыю.

Mісrоsоft набыла Nоkіа

Акцыі Nоkіа на пачатку таргоў у Хельсінкі ў аўторак узляцелі на 47% . Адразу пасля пачатку таргоў цэны выраслі з 2,96 да 4,36 долара за адну акцыю. Пазней кошт крыху знізіўся, і да поўдня акцыі Nоkіа таргаваліся на ўзроўні 4-4,2 долара. Рынкавая капіталізацыя кампаніі вырасла да 15,52 мільярда долараў. Рэкордны ў гісторыі фінскага тэлекамунікацыйнага гіганта рост акцый рушыў услед за паведамленнем аб тым, што кампанія прадае сваё падраздзяленне па вытворчасці і абслугоўванні мабільных тэлефонаў карпарацыі Mісrоsоft. Найбуйнейшы ў свеце вытворца праграмнага забеспячэння дамовіўся аб набыцці мабільнага падраздзялення Nоkіа за 7,17 млрд долараў.

Здзелка, як чакаецца, будзе закрыта ў І квартале наступнага года. Яе павінны ўхваліць акцыянеры Nоkіа і рэгулятары ў ЗША, ЕС і Фінляндыі.

Любімая мелодыя лечыць сэрца

Музыка здольна ўмацаваць сэрца і паскорыць працэс рэабілітацыі «сардэчнікаў», перадае Thе Tеlеgrарh. Па словах кардыёлагаў, у прынцыпе, любы можа ацаніць тэрапеўтычны эфект музыкі. Дастаткова паставіць любімую мелодыю. Медыкі правялі эксперымент: яны падзялілі 74 «сардэчнікі» на тры групы. Першыя хадзілі на кардыягімнастыку на працягу трох тыдняў. Астатнія таксама займаліся, а яшчэ слухалі любімую музыку (дазвалялася ўключаць яе на 30 хвілін штодня). Апошняя група толькі слухала музыку.

Да канца эксперымента паказчыкі работы сэрца ў яго ўдзельнікаў палепшыліся. Здольнасць пераносіць фізічную нагрузку ў людзей з другой групы павысілася на 39%. Людзі, якія хадзілі толькі на гімнастыку, сталі лепш пераносіць нагрузку на 29%. А вось гурт меламанаў — на 19%. Пра тое, што сэрца добра працавала, сведчыў стан эндатэлію (пласт клетак, які высцілае сасуды). Падчас праслухоўвання музыкі выпрацоўваюцца важныя гармоны. Універсітэт Ніш даказаў: калі чалавек слухае сваю любімую мелодыю, у мозгу вызваляюцца эндарфіны. А яны пазітыўна ўплываюць на сасуды. Лепш выбіраць музыку без слоў, устрымлівацца ад цяжкага «металу» (павышае ўзровень стрэсу). Ідэальны варыянт — оперная музыка, класічныя кампазіцыі, радасныя мелодыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.