Вы тут

Да святой Валянціны — па самае патаемнае


У любое надвор'е ў вёску Коскі Дзяржынскага раёна ідуць вернікі: тут пахавана старыца Валянціна, якая першая ў гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы далучаная да ліку святых у чыне блажэннай.

1378333746204_1

Валянціну Фёдараўну яшчэ пры жыцці называлі святой. Яна ведала і мінулае, і сучаснасць, і будучыню. Яна бачыла нябачнае, і, калі да яе прыходзілі параіцца, Валянціна адказвала на пытанні, якія людзі нават не задавалі. Кожны дзень атрымаць духоўнае суцяшэнне і дапамогу ў жыццёвых абставінах на магілку прыходзяць сотні вернікаў не толькі з усёй Беларусі. Сюды імкнуцца патрапіць нават з далёкага замежжа.

1378333749655_2

Крыху далей, у суседняй вёсцы Станькава, вернікі хутка змогуць наведаць царкву, у якой хрысцілі Валянціну Фёдараўну Сулкоўскую (так звалі святую). Пасля кананізацыі святой пачалося аднаўленне храма ў гонар святога Мікалая Цудатворца. Ужо некалькі гадоў грошы на храм збіраюць разам. Імя кожнага, хто ахвяруе, застаецца на цаглінах. Паломнікі ўжо зараз заязджаюць сюды — каб набыць ваду ды масла, асвечанае на магіле святой Валянціны Мінскай.

1378333751167_3

На месцы спачыну святой Валянціны право-дзяцца малебны па нядзелях. Пачатак набажэнства ў 13.00.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».