Вы тут

Гэта не павінна паўтарыцца!


Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі разам са школьнікамі правялі ў Гродне акцыю памяці аб дзецях, якія загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях.

1378333778237_5-52

На вуліцы Горкага быў утвораны «жывы калідор»: школьнікі ў святлоадбівальных камізэльках трымалі запаленыя свечкі і плакаты з імёнамі, прозвішчамі, узростам і днём гібелі 63 непаўналетніх, якія сталі ахвярамі ДТЗ на дарогах Гродзеншчыны за апошняе дзесяцігоддзе. Да аўтамабіляў, што праязджалі праз «жывы калідор», павязваліся стужачкі колеру святлафора, а прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай царквы праводзілі асвячэнне гэтых машын. Гучаў аўдыяролік з заклікам зрабіць усё, каб трагедыі на дарогах не паўтараліся. Напрыканцы ў неба падняліся белыя шары.

Такія акцыі адбыліся таксама ў Лідзе, Слоніме і Смаргоні

.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».