Вы тут

Салярый: дзецям уваход забаронены?


Уздзеянне ўльтрафіялетавага абпраменьвання на чалавека павышае рызыку ўзнікнення ў яго раку ў пажылым узросце. Таму вучоныя-медыкі заклікаюць увесці больш жорсткія правілы карыстання салярыямі. Аб гэтым нядаўна напісала «Sсіеntіfіс Аmеrісаn» (ЗША).

Замежнае выданне адзначае, што даволі значная колькасць беласкурых старшакласнікаў часта дазваляюць сабе задавальненне пазагараць у салярыі. Між тым, абарона маладой скуры ад сонечных прамянёў мае асаблівае значэнне, паколькі ўздзеянне ўльтрафіялету ў раннім узросце павышае рызыку ўзнікнення раку скуры ў больш познім узросце. І хоць у людзей, у якіх выяўлена меланома — найбольш небяспечная форма раку скуры, верагоднасць выжыць у наступныя пяць гадоў складае 98 працэнтаў, спрыяльны прагноз для тых, у каго меланому выявілі надта позна, складае ўсяго 62 працэнты. За апошнія 20 гадоў выпадкі развіцця меланомы ў жанчын маладога ўзросту пачасціліся ўдвая. Вучоныя не могуць вызначыць якую-небудзь адну канкрэтную прычыну гэтай з'явы, але многія медыкі ўказваюць на тое, што паралельна з ростам захваральнасці адзначаецца рост папулярнасці салярыяў, загаранне ў якіх павышае рызыку развіцця меланомы ў людзей ва ўзросце да 35 гадоў на 60-75 працэнтаў.

Сёння ў шасці штатах ЗША прыняты жорсткія меры па кантролі наведвання дзецьмі салонаў-салярыяў толькі пры згодзе іх бацькоў. Напрыклад, сярод такіх мер практыкуецца рэгулярная праверка салонаў. Яшчэ ў шасці штатах дзецям і падлеткам наогул забаронена наведваць салярыі.

Па словах 80 працэнтаў уладальнікаў салярыяў, наведванне салонаў служыць прафілактыкай сонечных апёкаў. Іншымі словамі, яны перакананы, што аказваюць малалетнім кліентам паслугу. На самой жа справе, любое змяненне колеру скуры шляхам уздзеяння сонечнай лямпы або натуральнага сонечнага святла з'яўляецца прыкметай паражэння скуры ў выніку абпраменьвання ўльтрафіялетам, што шкодна для яе. Пры кожным наведванні салярыя кліенты павышаюць пажыццёвую рызыку ўзнікнення меланомы амаль на 2 працэнты ў год. Таму шэраг амерыканскіх вучоных указвае на неабходнасць увядзення агульнага закона, які б забараняў карыстанне салярыямі дзецям да 18 гадоў.

У Англіі салоны-салярыі падвяргаюцца рэгулярным праверкам, і ім могуць прад'явіць штрафы на суму да 30 тысяч долараў, калі яны не вытрымліваюць забароны ў дачыненні да падлеткаў. У Францыі забарона на наведванне салярыяў падлеткамі была ўведзена яшчэ ў 1997 годзе. З 2003 года колькасць краін, у якіх дзейнічаюць забароны на наведванне салонаў-салярыяў непаўналетнімі, павялічылася з 2 да 11. Такая тэндэнцыя тлумачыцца ў тым ліку і тым, што ў выніку паўторнай класіфікацыі, праведзенай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя

ў 2009 годзе, сонечныя лямпы, салярыі, крыніцы ўльтрафіялетавага святла былі прызнаны ў высокай ступені канцэрагеннымі. Некаторыя вучоныя перакананы, што загар у салярыях уяўляе сур'ёзную небяспеку для здароўя, а таму дзецям неабходна гэта забараняць.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.