Вы тут

Эканамічныя кантакты і праекты


Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Манголіі з 3 па 5 верасня.

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся ўчора з Прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам. Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку якія датычацца магчымасцяў арганізацыі транспартнага калідора з Манголіі праз Беларусь да партоў Балтыі. Па выніках сустрэчы Цахіягійн Элбэгдорж пацвердзіў сваю гатоўнасць падтрымаць тыя праекты, якія будуць рэалізоўвацца ўрадамі дзвюх краін у розных напрамках. Гэта і стварэнне сумесных вытворчасцяў, перадача тэхналогій, праекты ў галіне адукацыі і навукі, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і інш.

Міхаіл Мясніковіч перадаў кіраўніку Манголіі найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Беларусі і запрасіў яго наведаць рэспубліку з афіцыйным візітам.

Учора Беларускі прэм'ер сустрэўся з прэм'ер-міністрам Манголіі Норавынам Алтанхуягам. Гэта першы візіт на ўзроўні кіраўніка ўрада з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі ў 1992 годзе. На думку прэм'ераў, ён дасць магчымасць адкрыць новыя межы ў супрацоўніцтве Беларусі і Манголіі ва ўсіх галінах і будзе садзейнічаць пашырэнню і развіццю дружалюбных адносін паміж краінамі.

«Сёння дзякуючы намаганням урадаў дзвюх краін, а таксама камерцыйных арганізацый эканамічныя кантакты і праекты Беларусі і Манголіі развіваюцца даволі паспяхова. Пры гэтым патэнцыял у нашых краін вышэйшы за той узровень тавараабароту, які мы сёння маем, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Таму мы хацелі б прапанаваць Манголіі некалькі іншую стратэгію супрацоўніцтва, якая адрозніваецца ад традыцыйнай. Мы лічым, што гандлёвае супрацоўніцтва, таварнае неабходна дапоўніць інвестыцыйным. Забяспечыць адпаведныя фінансавыя механізмы, інвестыцыі, экспартнае крэдытаванне, праектнае фінансаванне». На думку беларускага прэм'ера, гэта дасць магчымасць партнёрам зрабіць рэзкі скачок у развіцці гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных праектаў.

У ходзе перагавораў мангольскі бок выказаў зацікаўленасць развіваць больш інтэнсіўна супрацоўніцтва з Беларуссю, у прыватнасці ў сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Норавын Алтанхуяг прапанаваў арганізаваць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці харчовай прадукцыі. Ён агучыў зацікаўленасць мангольскага боку развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы адукацыі і навукі, а таксама па шэрагу іншых напрамкаў.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што Беларусь настроена на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Манголіяй. «Мы рады, што гэтыя падыходы падтрымліваюцца яе ўрадам , — сказаў ён. — Думаю, што нашы сумесныя праекты будуць уключаны ў склад дзяржаўных праграм урада, што будзе (асабліва на першапачатковым этапе) садзейнічаць паспяховаму пашырэнню нашых сумесных прадпрыемстваў на мангольскім рынку».

На заканчэнне сустрэчы прэм'ер-міністр Беларусі запрасіў кіраўніка мангольскага ўрада Норавына Алтанхуяга наведаць з афіцыйным візітам Беларусь.

У чацвер, 5 верасня, кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рабоце Беларуска-мангольскага бізнес-форуму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?