Вы тут

Аб развіцці партнёрства Беларусі і Балівіі - палітолаг Сяргей Кізіма


1378333854611_Kizima_new

4 верасня Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Наведаць нашу краіну яму прапанаваў у сакавіку 2013 года беларускі Прэзідэнт падчас перамоў на пахаванні Уга Чавеса. Як вядома, Уга Чавес усяляк падтрымліваў развіццё Беларуссю кантактаў з іншымі дружалюбнымі краінамі Лацінскай Амерыкі, акрамя Венесуэлы, і раней абмяркоўваліся планы, якім чынам Беларусь і Балівія могуць развіваць стасункі пры актыўным удзеле Венесуэлы.

Балівія з'яўляецца значнай краінай у рамках Лацінскай Амерыкі. Яе назва дадзена ў гонар рэвалюцыянера Сімона Балівара.

Чым Беларусь падобная на Балівію? Перш за ўсё адзначым, што колькасць насельніцтва Балівіі толькі нязначна пераўзыходзіць Беларусь. З'яўляючыся сярэднімі па гэтым паказчыку краінамі, Беларусь і Балівія маюць агульныя праблемы ў зносінах з буйнымі краінамі, якія часта лічаць за лепшае размаўляць з невялікімі дзяржавамі з дастаткова ганарыстай пазіцыі. Агульнай з'яўляецца і праблема адсутнасці выхаду да сусветнага акіяна, якая аб'ектыўна ўскладняе развіццё знешняга гандлю з-за неабходнасці карыстацца паслугамі пасярэднікаў для доступу да самага таннага віду транспарту — марскога. Калі Беларусь усё ж змагла ў такіх умовах развіць значны знешні гандаль, то ў Балівіі яшчэ наперадзе сур'ёзная праца над гэтым. Так, па выніках 2012 года знешні гандаль Балівіі склаў толькі каля 11 мільярдаў долараў, у той час як у Беларусі ён перавысіў 100 мільярдаў.жнай вяхой у вызваленні іспанскіх калоній у рэгіёне ад іспанскага валадарства, само па сабе да многага абавязвае. Магчыма, менавіта таму цяпер краінай кіруе Эва Маралес, які выйграў ужо другія прэзідэнцкія выбары з такой сур'ёзнай перавагай, пра якую могуць толькі марыць дзейныя прэзідэнты ў некаторых іншых краінах. Ён з'яўляецца першым прэзідэнтам краіны, які па сваім паходжанні адносіцца да карэннага насельніцтва Балівіі, і прадэманстраваў рашучасць абараняць яго інтарэсы. Магчыма, гэта з'яўляецца адной з прычын, чаму заходні свет глядзіць на балівійскага прэзідэнта з яўным неадабрэннем. Эва Маралес таксама выступае за тое, каб нетры Балівіі прыносілі прыбытак перш за ўсё балівійскай дзяржаве і насельніцтву краіны, а не замежным карпарацыям, як гэта было да яго прыходу да ўлады. Раней ён заяўляў: «Калі мы хочам вызваліць сябе, калі мы хочам вырашыць нашы сацыяльныя і эканамічныя праблемы, мы павінны вызваліць людзей, вызваліць іх эканоміку — асабліва іх прыродныя багацці. Толькі тады магчымыя справядлівасць і роўнасць». А паколькі прыродныя багацці Балівіі велізарныя, гэта таксама выклікае да яго стойкую непрыязнасць з боку тых заходніх краін, буйныя карпарацыі якіх пацярпелі ад праведзенага Маралесам пераразмеркавання даходаў ад нетраў краіны на карысць насельніцтва, а не іншаземцаў.

Пазіцыі Беларусі і Балівіі па многіх пытаннях унутранага і знешняга жыцця дзвюх дзяржаў вельмі падобныя. Менавіта гэта тлумачыць сур'ёзныя поспехі ў супрацоўніцтве на міжнароднай арэне, уключаючы арганізацыі сістэмы ААН. Зыходзячы з наяўных паспяховых зачынаў у палітычнай сферы, надышоў час для інтэнсіўнай эканамічнай кааперацыі. Прасторы Балівіі даюць вялікія магчымасці для беларускага бізнесу, прычым не толькі ў пераносным сэнсе, але і ў прамым (па памеры тэрыторыі Балівія ўваходзіць у трыццатку самых буйных краін свету). Сур'ёзны інтарэс для беларускіх прадпрыемстваў уяўляў бы збыт сваёй прадукцыі, у тым ліку той, што Балівія магла б выкарыстоўваць для мадэрнізацыі сваёй эканомікі. Мэтазгодна развіваць сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці ў сферы машынабудавання. З улікам пазітыўнага вопыту ў Венесуэле, Беларусь магла б паўдзельнічаць і ў праектах па здабычы прыроднага газу і па газіфікацыі правінцый Балівіі, тым больш што па запасах прыроднага газу Балівія знаходзіцца на другім месцы ў Паўднёвай Амерыцы. Магчымы ўдзел у здабычы і іншых відаў прыродных рэсурсаў, а таксама садзейнічанне ў іх разведцы, паколькі вялізная тэрыторыя Балівіі яшчэ можа прынесці прыемныя сюрпрызы. Самі прадстаўнікі Балівіі выказвалі зацікаўленасць у садзейнічанні Беларусі па развіцці аграрнай сферы эканомікі краіны. Гатова Беларусь аказваць паслугі для грамадзян Балівіі і ў адукацыйнай сферы. Зыходзячы з мноства наяўных магчымасцяў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў развіццё адносін з Балівіяй пачаць з рэалізацыі 3—4 фундаментальных праектаў.

Неабходна ў цэлым адзначыць, што далейшае пазітыўнае развіццё стасункаў з Балівіяй будзе магчымым у тым ліку зыходзячы з тых поспехаў, якія былі дасягнуты Беларуссю ў Венесуэле. Шырокі прыход беларускіх прадпрыемстваў у Венесуэлу, які адбыўся нягледзячы на жорсткае супрацьдзеянне з боку некаторых заходніх краін, стаў вельмі паспяховай рэкламай для нашай краіны па ўсім свеце. Гэта падчас сустрэчы з беларускім Прэзідэнтам адзначыў і сам Маралес: «Тая мадэль, якая была пабудавана ў адносінах з Венесуэлай, будзе служыць прыкладам для развіцця адносін не толькі з Балівіяй, але і з усёй Лацінскай Амерыкай».

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.