Вы тут

Урокі мінулага для суверэннага развіцця ў XXI стагоддзі


Напярэдадні 95-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі мне пашчасціла пабываць на цікавым «круглым стале», арганізаваным газетай «Звязда». Фактычна галоўны рэдактар выдання Аляксандр Карлюкевіч сабраў вядучых афіцыяльных спецыялістаў па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для таго, каб абмеркаваць такі складаны і супярэчлівы перыяд яе станаўлення, як канец XIX – пачатак ХХ стагоддзя. Нядзіўна таму, што размова ў рэдакцыі газеты «Звязда» адбылася ў вышэйшай ступені змястоўная.

BNR-2[1]

Не з’яўляючыся гісторыкам і цалкам давяраючы той інфармацыі, якую прадставілі ў ходзе мерапрыемства кіраўнікі і работнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, я б хацеў выказаць шэраг заўваг адносна значнасці вопыту Беларускай Народнай Рэспублікі для сучаснай Беларусі. Бо тыя падзеі, якія адбываюцца зараз – “калійная справа” і ціск з боку Расіі на фоне варожасці Заходняй Еўропы – патрабуюць цалкам цвярозага аналізу сітуацыі.

Першы аспект, які звяртае на сябе ўвагу, гэта аспект геапалітычны. Спроба стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі на міжнароднай арэне абапіралася на дзве сілы: частку Захаду, прадстаўленую, перш за ўсё, Германіяй, а таксама яе саюзнікамі па Першай сусветнай вайне, і ліберальнымі антыцарыстскімі сіламі ў Расіі.

Недзеяздольнасць расійскіх лібералаў у 1917–1919 гадах не выклікала ніякага сумнення і асаблівай дадатковай увагі не патрабуе. А вось тое, што адбылося ў адносінах БНР, Германіі і іншых краін рэгіёну, уяўляецца вельмі цікавым.

Па сутнасці, Першая сусветная вайна ўяўляла сабой канфлікт паміж дзвюма часткамі падзеленага Захаду. І заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі паспрабавалі ў гэтым канфлікце згуляць на супярэчнасьцях бакоў. Для гэтага неабходна было скарыстацца слабасцю Расіі і дамагчыся прыхільнасці Германіі. Аднак Нямеччына, як і іншыя дзяржавы той эпохі, не пабачыла для сябе ніякага сэнсу ў тым, каб падтрымліваць новую дзяржаву і замест акупаванай тэрыторыі атрымаць ва Усходняй Еўропе новага саюзніка. У заходніх геапалітыкаў той эпохі проста не было ўяўлення пра тое, што ў гэтай частцы Еўропы можа быць яшчэ нейкая суверэнная дзяржава. Акупаваная Германіяй тэрыторыя - так. Усходнія ўскраіны Польшчы - мабыць. Заходнія ўскраіны Расійскай Імперыі - мабыць. Але не суверэнная дзяржава.

І, на жаль, праз 95 гадоў пасля тых падзей сітуацыя практычна не змянілася. Захад па-ранейшаму глядзіць на Беларусь, як на тэрыторыю, якая падлягае ўключэнню ў чыю-небудзь сферу ўплыву – заходнееўрапейскую ці расійскую, няма вялікай розніцы. Вядома, гаворка ідзе не аб ліквідацыі атрыбутаў беларускай дзяржаўнасці, але аб фактычным пазбаўленні яе стратэгічнай суб'ектнасьці.

Другі аспект сітуацыі, у якой прадпрымалася спроба стварыць Беларускую Народную Рэспубліку, складаецца ў негатоўнасці самога беларускага грамадства да гэтага кроку. І ў найбольшай ступені гэта выявілася ў тым, што праграма сіл, якія выступалі за стварэнне беларускай дзяржавы, зводзілася ў асноўным да простага абвяшчэння і адстойвання незалежнасці. Гэта была праграма аддзялення ад Расіі, а не пазітыўная праграма, бо пытанні сацыяльнай справядлівасці, якія хвалявалі тады ўвесь свет, былі воссю ўсёй сусветнай палітыкі, апынуліся на другім і трэцім планах. Ігнараванне гэтых пытанняў шмат у чым абумовіла вузкасць беларускага нацыянальнага руху, ізаляванасць яго і ад сялянства, і ад пралетарыяту, і ад салдацкіх мас.

Наймагутны камуністычны і сацыялістычны рух, накіраваны на разняволенне сіл (як канструктыўных, так і дэструктыўных) асноўнай масы насельніцтва, захліснуў увесь свет і не пакінуў палітычнай прасторы для іншых ідэалогій. Супрацьстаяць гэтаму руху змаглі толькі фашызм і пазней нацызм, ды і тое - толькі на аснове запазычанні шэрагу найважнейшых новаўвядзенняў сацыялізму.

Характэрна, што і беларускі нацыянальны рух шмат у чым меў сацыяльныя і нават сацыялістычныя карані. І Кастусь Каліноўскі, і Адам Багдановіч, і многія іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху ў XIX стагоддзі былі, перш за ўсё, сацыялістамі. Паказальна і тое, што многія асобныя беларусы, а затым і беларускі народ у цэлым знайшлі бліскучыя магчымасці для самарэалізацыі ў рамках сацыялістычнай дзяржавы - СССР. І менавіта на гэтым шляху здабыла сваю гістарычную суб'ектнасць Беларусь.

Суверэнітэт дзяржавы, сама сутнасьць дзяржаўнасці складаецца ў тым, што народ выкарыстоўвае дзяржаўную форму, інстытуты, для выбудоўвання сваёй актыўнай адносіны да сусветных рэалій, да сусветных працэсаў, сусветнага развіцця, для ўдзелу ў сусветнай палітыцы і сусветнай гісторыі. І гістарычная суб'ектнасць народа выяўляецца менавіта ў тым, які ўдзел у сусветнай палітыцы ён прымае, якое слова кажа, якое дзеянне рэалізуе.

Праводзячы найважную працу ў інтарэсах стварэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, дзеячы нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя, на жаль, не ставілі пытанне пра змест гістарычнай ролі Беларусі, не фармулявалі стаўленне Беларусі да вастрэйшых сусветных праблем. Для гэтага не было, перш за ўсё, кадраў, не было часу, не было іншых рэсурсаў. Але іх барацьба за прызнанне БНР стала важным крокам на шляху да афармлення беларускай дзяржаўнасці ў рамках Савецкага Саюза.

Сёння абарона інтарэсаў суверэннага развіцця Беларусі патрабуе поўнага ўліку гэтых урокаў пачатку ХХ стагоддзя.

Для захавання рэальнага суверэнітэту беларуская дзяржава павінна эфектыўна ўлічваць сучасныя сусветныя тэндэнцыі і ўплываць на іх. Дадзеныя тэндэнцыі звязаныя, перш за ўсё, з пошукам магчымасцяў выхаду да новай прадукцыйнай эканомікі і новага цывілізацыйнага ўкладу ў сітуацыі напружанай барацьбы фінансава-сыравіннага капіталу за свае глабальнае панаванне.

І ў гэтым сэнсе крытычнае значэнне мае здольнасць Беларусі ўзняць на вышэйшым узроўні пытанне аб праве народаў свету на развіццё і аб неабходнасці глабальнай палітыкі сумеснага развіцця і садзейнічання развіццю. Аднак для гэтага патрэбна, перш за ўсё, зразумець, якім чынам у самой Беларусі

(сумесна з суседнімі краінамі) можна перайсці да эканомікі развіцця. Якія прамысловыя і інфраструктурныя праекты могуць дазволіць дзяржавам Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы скончыць перыяд неакаланіяльнай дэіндустрыалізацыі і стварыць аснову для годнага жыцця ўсяго насельніцтва рэгіёна? Змястоўны адказ на гэта пытанне дазваляе Беларусі мець моцную пазіцыію для актыўных, а не рэактыўных, дзеянняў на міжнароднай прасторы, фарміраваць кааліцыі з іншымі дзяржавамі рэгіёна і навязваць уласны парадак дня іншым суб’ектам.

Сёння галоўным рэсурсам, неабходным для вырашэння гэтай задачы, па-ранейшаму з'яўляюцца кадры. І на гэты раз у Беларусі ёсць магчымасць паспець стварыць кадры, якія стануць рухаючай сілай яе суверэннага развіцця ў XXI стагоддзі.

 

Юрый Царык,

палітычны аналітык, кіраўнік Беларускай групы развіцця

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.