Вы тут

Здарэнні


«Мабільны талент»

17-гадовы навучэнец аднаго са сталічных тэхнікумаў, раней судзімы за крадзеж, абхітрыў каля паўсотні людзей. Прычым, што цікава, не падлеткаў, а... дарослых. Ён знаходзіў даверлівых грамадзян, якіх пад рознымі прычынамі ўгаворваў аказаць яму дапамогу, аформіўшы на сябе набыццё дарагіх гаджэтаў.

У асноўным ён дзейнічаў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна сталіцы, дзе сканцэнтравана найбольшая колькасць салонаў сувязі. Атрыманыя падманным шляхам планшэты і дарагія мабільныя тэлефоны малады чалавек прадаваў на рынку ці праз інтэрнэт. Пацярпелыя даведваліся пра падман толькі тады, калі ім тэлефанавалі з паведамленнем аб пратэрміноўцы плацяжоў.
Займаўся навучэнец сваім «бізнесам» з мінулага года, прычым дзейнічаў рознымі шляхамі. Некаму абяцаў, што будзе плаціць самастойна, кагосьці проста падманваў, маўляў, на яго імя ўжо аформлены крэдыт і таму яшчэ адзін папросту не дадуць. Мог нават сказаць, што грошы ўносіць увогуле не трэба будзе, бо пры дапамозе «патрэбных сувязяў» звесткі пра кантракт з камп'ютарнай базы выдаляць. Дарэчы будзе сказаць, што большасць ашуканых грамадзян ішлі насустрач прадпрымальнаму маладому чалавеку не проста так, а за пэўны «ганарар» — 30-40 долараў. Гэты спосаб ён адшукаў у маі мінулага года на адным з сайтаў. У артыкуле навучэнец прачытаў, як лёгка зарабіць грошы, угаворваючы людзей за невялікае ўзнагароджанне браць на сябе крэдыты ці ў растэрміноўку — планшэты і мабільныя тэлефоны. На наступны ж дзень, скарыстаўшыся парадай, аферыст пазнаёміўся праз інтэрнэт з хлопцам, які дапамагаў яму шукаць людзей, што гатовыя былі за плату афармляць на сябе тыя самыя крэдыты ці браць у растэрміноўку дарагі тавар і перадаваць яго «заказчыку» паслугі. Як высветлілася, ахвотнікаў зарабіць грошай «па-лёгкаму» аказалася больш чым дастаткова. Агулам ахвярамі махляра сталі 48 чалавек, у дачыненні да прадпрымальнага навучэнца заведзена больш за 50 крымінальных спраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Збег пад Прорвай

Ва ўрочышчы Прорва паблізу Прыпяці работнікі Столінскай міжрайінспекцыі спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль, у якім знайшлі тры сеткі даўжынёй 92 метры і азёрна-рачную рыбу — усяго 172 асобіны агульнай вагой 91 кілаграм.

Пасля спынення легкавіка пасажыр не падпарадкаваўся дзяржінспектарам і збег. Зараз яго асоба ўстанаўліваецца. Шкода навакольнаму асяроддзю ад незаконнай здабычы рыбы ацэнена ў асабліва буйным памеры — 134 базавыя велічыні. Столінскі РАУС завёў крымінальную справу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.