Вы тут

Беларусь і Кітай будуць актыўна развіваць усебаковае стратэгічнае партнёрства


Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка будуць актыўна развіваць усебаковае стратэгічнае партнёрства. Узаемная зацікаўленасць у гэтым была пацверджана 5 верасня ў час перагавораў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, членам сакратарыята ЦК КПК Лю Юньшанем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе сур'ёзную ўвагу і надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Кітаем. «Мы ганарымся адносінамі з гэтай вялікай краінай, якая пачала адыгрываць вельмі вялікую ролю на міжнароднай арэне. Сёння без Кітая немагчыма вырашаць якія-небудзь пытанні», — адзначыў Прэзідэнт.

«Няма неабходнасці пераконваць вас у шчырасці нашых памкненняў, паколькі мы дакладна прадэманстравалі вам сваю пазіцыю», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што яшчэ да выбрання прэзідэнтам, будучы дэпутатам, гаварыў: у бліжэйшыя 20-30 гадоў Кітай стане адной з вядучых дзяржаў свету, і мы павінны ўважліва вывучаць кітайскі вопыт, што і рабілі. «Цяпер за нашымі плячыма ўжо амаль два дзясяткі гадоў вельмі цеснага супрацоўніцтва з вялікім Кітаем», — заўважыў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «У апошнія гады і нават месяцы мы прынялі шэраг беспрэцэдэнтных рашэнняў». Гэта датычыцца сумесных праектаў, якія фінансуюцца і крэдытуюцца Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку маштабнага праекта па стварэнні Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, дзе будуць сканцэнтраваны сусветныя вытворцы, прадпрыемствы якіх заснаваны на самых высокіх тэхналогіях.

Прэзідэнт таксама заявіў аб зацікаўленасці ў тым, каб Кітай ажыццяўляў прамыя інвестыцыі ў Беларусь. «Мы гатовы гэтаму садзейнічаць і ствараць адпаведныя ўмовы», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў Кітаю стварэнне ў Беларусі магутнага медыяхолдынга.
«Мы былі б зацікаўлены, каб Кітай стварыў тут, у цэнтры Еўропы, магутны медыяхолдынг з тым, каб маглі працаваць на Еўропу і постсавецкую прастору. Але нас больш цікавіць, каб гэты медыяхолдынг, няхай ён будзе сумесны або кітайскі, актыўна працаваў на развіццё нашых адносін, каб у Кітаі больш ведалі аб нашых намерах, аб Беларусі, аб нашых сумесных ініцыятывах і праектах», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што гатовы абмеркаваць з Лю Юньшанем увесь спектр пытанняў: «Ваш візіт разглядаем як вельмі сур'ёзны, які накіраваны на паглыбленне нашага супрацоўніцтва. Ваш візіт — гэта сведчанне таго, што Кітайская Народная Рэспубліка надае вялікае значэнне развіццю стратэгічных адносін з Беларуссю».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў ходзе яго візіту ў Кітай у ліпені гэтага года дасягнута дамоўленасць са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам аб фарміраванні плана далейшых дзеянняў, распрацоўцы дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва на перспектыву. Прэзідэнт выказаў надзею, што гэта дарожная карта будзе падпісана падчас візіту ў КНР прэм'ер-міністра Беларусі.
У сваю чаргу член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне ад Старшыні КНР.
Лю Юньшань заявіў аб намеры Кітая рэалізоўваць дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці па ўсебаковым умацаванні супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Ведаю, што Вы зрабілі сем візітаў у Кітай і сталі добрым сябрам нашай краіны, — падкрэсліў высокі госць, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі. — Вы адзін з самых любімых палітыкаў кітайскага народа. І ваш візіт у ліпені гэтага года быў паспяховым, атрымаў высокую ацэнку з боку кітайскага народа і сродкаў масавай інфармацыі. Вы са Старшынёй КНР дасягнулі важнага кансэнсусу па вялікім спектры пытанняў, якія маюць узаемную цікавасць».

Лю Юньшань адзначыў важнасць таго, што кіраўнікі дзвюх дзяржаў аб'явілі аб усебаковым стратэгічным партнёрстве.
«Таму асноўная мэта майго візіту — далейшая рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцяў аб умацаванні ўсебаковага супрацоўніцтва», — падкрэсліў член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК.

Развіццё ўзаемадзеяння з Кітаем — адзін з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі. Бакі рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым узроўні. Беларусь і Кітай пастаянна аказваюць адзін аднаму падтрымку на міжнароднай арэне. Беларуска-кітайскія палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі развіваюцца даволі дынамічна, што абумоўлена падабенствам прынцыпаў унутранай і знешняй палітыкі, супадзеннем поглядаў на важнейшыя сусветныя праблемы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».