Вы тут

«Сваё месца» ў Кітаі


«Хуаньін! Хуаньін!» («Сардэчна запрашаем!»), — віталі беларускія і кітайскія студэнты ганаровага госця Лю Юньшаня, члена Пастаяннага камітэта Палітычнага бюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая. Дэлегацыя спадара Лю Юньшаня разам з міністрам адукацыі Беларусі Сяргеем Маскевічам наведала Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У якасці прывітання студэнты праспявалі слупок вядомай песні «Кацюша». Праўда, для беларускага вуха па-кітайску песня гучала трошкі нязвыкла, але Лю Юньшаню, які наведаў нашу краіну ўпершыню, спадабалася.

У рамках візіту госць пабываў на аўдыторных занятках па кітайскай мове. Што цікава, на базе ўстановы дзейнічаюць курсы ў тым ліку і для малодшых школьнікаў.

Асобным пунктам было абмеркаванне супрацоўніцтва паміж беларускім і кітайскім бакамі ў галіне адукацыі. Студэнты з Паднябеснай прысутнічаюць ці не ў кожнай беларускай ВНУ. Так, па словах міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, каля 30 беларускіх універсітэтаў маюць больш за сто прамых дагавораў па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Але і ў Кітай з кожным годам на вучобу прыязджае ўсё больш беларускіх студэнтаў. «Ад імя штаб-кватэры кітайскіх Інстытутаў Канфуцыя мы даём 100 бюджэтных месцаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта для таго, каб яны мелі магчымасць вучыцца ў Кітаі», — адзначыў Лю Юньшань.

Насця Казачонак, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ, была сярод прысутных на сустрэчы з кітайскім госцем. Дзяўчына мае добрую магчымасць атрымаць адно з прадастаўленых кітайскім бокам бюджэтных месцаў. Насця вучыцца на другім курсе і вывучае ўсходнюю філалогію.

— Я пачала наведваць Інстытут Канфуцыя яшчэ ў восьмым класе і хадзіла туды на курсы да адзінаццатага, — расказвае дзяўчына. — Мая сястра таксама вучылася ў Інстытуце Канфуцыя, а пасля падала дакументы на грант — і вось ужо жыве ў Кітаі чатыры гады. Таму ў мяне ёсць стымул вучыць кітайскую мову — гэта добра і для працягу адукацыі, і ў плане будучай зарплаты.

Нягледзячы на тое, што на тым жа філфаку ёсць магчымасць вучыць і італьянскую мову, і тую ж англійскую, якая лічыцца мовай міжнародных стасункаў, Насця не шкадуе пра свой выбар.

— У нас практыка — круглы год. Кітайцаў на факультэце шмат, а вось англічан, немцаў ці італьянцаў я нешта не згадаю. Ды і выкладчыкі ёсць кітайскія. Таму, хоць гэтая мова і лічыцца вельмі складанай, з такімі магчымасцямі ў мяне ёсць усе шанцы да пятага курса стаць добрым спецыялістам у гэтай галіне.

Інстытуты Канфуцыя ёсць у многіх краінах. З мэтай распаўсюджвання кітайскай мовы і культуры такіх устаноў створана 322. Што цікава, Інстытут Канфуцыя пры БДУ яшчэ ў пазамінулым годзе ўвайшоў у дваццатку лепшых Інстытутаў Канфуцыя ў свеце.

Надзея ЮШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».