Вы тут

У новы гурт «ВІА Гра» могуць увайсці дзве беларускі


Як ідуць спаборніцтвы паміж дзяўчатамі з 4 краін за месца пад сонцам у новай версіі аднаго з самых паспяховых музычных праектаў, суайчыннікам пакажа тэлеканл АНТ. Пачынаючы з 7 верасня, штотыдня па суботах у эфір будзе выходзіць шоу «Хачу ў «ВІА ГРУ».

Вядучымі шоу сталі былая ўдзельніца гурта Вера Брэжнева і прадзюсар Уладзімір Зяленскі, а ў ліку суддзяў, ад якіх і залежыць лёс канкурсантак, — уласна аўтар праекта і адзін з заснавальнікаў «ВІА Гра» Канстанцін Меладзэ і «паўнамоцны прадстаўнік усіх мужчын СНД» Ігар Вернік. Трэнерамі ахвотніц стаць новымі «зоркамі» выступаюць колішнія салісткі гурта Алёна Вінніцкая, Надзея Мейхер, Ганна Седакова, Альбіна Джанабаева, Меседа Багаўдзінава, Ева Бушміна. Усяго да паказу запланавана 8 яскравых шоу, у фінале ж павінны застацца толькі 6 удзельніц, з якіх прадзюсары і гледачы выберуць траіх новых салістак адноўленага гурта.

1378506754751_1

«Па выніках кастынгу ў Беларусі на прагляд у Кіеў былі запрошаны 3 беларускі, але ў выніковы топ-26 удзельніц тэлешоу трапілі дзве дзяўчыны — Алена Бярэзіна і Кацярына Волкава

, ужо знаёмыя нашым гледачам па праектах «Акадэмія талентаў», «Бітва тытанаў» і «Эстрадны кактэйль», — расказвае прэс-сакратар АНТ Юлія Дубовік.

Безумоўна, нам хацелася б бачыць больш прадстаўнічую каманду, але канкурэнцыя ўжо на адборачным этапе была вельмі жорсткай: на вакантныя месцы салістак «ВІА Гра» ўсяго прэтэндавала звыш 1000 прыгожых, галасістых і па-рознаму таленавітых дзяўчат з Украіны, Расіі, Беларусі і Казахстана!

1378506756495_2

«Я ўжо ў дарозе. Білет у адзін канец, у Кіеў, хацелася б даўжэй пабыць... Не судзіце строга, прашу, шоу вельмі экстрэмальнае, эмоцыі цераз край, умовы армейскія», — напісала напрыканцы жніўня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Алена Бярэзіна. На жаль, цяпер у беларусак вельмі шчыльны графік і сувязі з імі практычна няма, дый украінскія прадзюсары стараюцца трымаць у сакрэце дэталі шоу.

Таму застаецца перажываць за сваіх кандыдатак і падтрымліваць іх каля экранаў. А пры вялікім жаданні дазнацца пра вырашэнне інтрыгі раней за іншых — сачыць за ім праз інтэрнэт або спадарожнікавыя «талеркі», бо на ўкраінскім тэлеканале «1+1» і расійскім НТБ эфіры будуць ісці на дзень раней, чым у Беларусі.

1378506758858_3

3 верасня, у афіцыйны дзень нараджэння гурта, расійскія СМІ склалі рэйтынг самых паспяховых экс-салістак «ВІА Гра», якім удалося ўтрымацца ў шоу-бізнесе і працягваць кар'еру і пасля распаду калектыву.

Першай у гэтым шэрагу, па водгуках прыхільнікаў і аб'ектыўных тэлерэйтынгаў, называюць Веру Брэжневу. Некалі простая ўкраінская дзяўчына з прозвішчам Галушка наўрад ці магла ўявіць, што праз гады будзе названа самай сексуальнай жанчынай Расіі. У 2002 годзе падчас канцэрта тагачаснага складу трыа Вера скарысталася шанцам праспяваць разам з гуртом у якасці «фанаткі» з залы і потым імкліва і паспяхова прайшла кастынг. Удзельнічала ў праекце артыстка больш як чатыры гады і стала бадай самай запамінальнай у шэрагу «бландзінак з «ВІА Гра». Потым асмелілася на сольную кар'еру — і не прагадала: знялася ў некалькіх фільмах, працавала тэлевядучай, выпусціла некалькі сольных альбомаў і была прызнана на радзіме самай прыгожай жанчынай Украіны.

Толькі лянівы і зусім абыякавы да творчасці «ВІА Гра» чалавек не ведае, што сапраўднае прозвішча палкай брунеткі Надзеі Граноўскай — Мейхер і што трапіла яна ў самы першы склад гурта, тады яшчэ дуэт, зусім яшчэ «зялёнай» дзяўчынай. Граноўская некалькі разоў сыходзіла з калектыву, у тым ліку ў дэкрэтны адпачынак, але потым вярталася. Цяпер яна двойчы мама, выхаванне дачок сумяшчае з працай на ўкраінскім тэлебачанні ў якасці вядучай праграмы «Неверагодная праўда аб зорках», знялася ў рызыкоўнай фотасесіі, а таксама выпусціла зборнік уласных вершаў і збіраецца вярнуцца на сцэну з сольным праектам.

Наконт трэцяга месца ў гэтым своеасаблівым рэйтынгу прыхільнікі дагэтуль спрачаюцца, так і не вызначыўшы канчаткова, чыя зорка заззяла больш ярка пасля сыходу з калектыву: экс-жонкі футбаліста Валянціна Бялькевіча Ганны Седаковай, якая цяпер ужо ў новай сям'і спрабуе сябе ў ролі спявачкі, пісьменніцы і актрысы, ці скандальнай удзельніцы «Еўрабачання-2009» Святланы Лабады, якая, па чутках, дзеля конкурсу прадала кватэру ў Кіеве, затое потым «раскруціла» ўласны калектыў, зарэгістравала брэнд і гандлёвую марку Lоbоdа, альбо ўсё ж Альбіны Джанабаевай, якая пасля 8 гадоў працы ў ансамблі знайшла сябе не толькі як тэлевядучая, але і як сольная спявачка, паспяховая тэатральная і кінаактрыса?

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.