Вы тут

Падае лісце


А разам з ім і беларускі рубель. Долар «выскачыў» на гэтым тыдні за псіхалагічную для многіх мяжу ў 9000 рублёў. Але еўра і «расіянін» не пабеглі за калегам.

Еўра і на сусветным валютным рынку здаў пазіцыі з за сірыйскага канфлікту і недастатковай упэўненасці Еўрапейскага Цэнтрабанка

ў сваёй далейшай палітыцы. У Беларусі ён знізіўся на 40 рублёў (мінус 0,3%) да 11860. Туды ж пайшоў і расійскі рубель — патаннеў на 1 грашовую адзінку (мінус 0,4%) да 270,5.

Аднак самая цікавая сітуацыя з доларам. За тыдзень ён падняўся на 50 рублёў (плюс 0,6%) да 9040. Чэргаў у абменнікаў не з'явілася, але людзі занепакоіліся. Тым больш што статыстыка Нацбанка зноў гаворыць аб перавазе куплі валюты над продажам. Таксама не на карысць беларускага рубля і новыя звесткі аб золатавалютных рэзервах. Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка, па выніках жніўня золатавалютныя рэзервы Беларусі у вызначэнні Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ скараціліся на 214,9 млн долараў ЗША і, папярэдне, на 1 верасня 2013 года склалі 7,712 млрд долараў у эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 135 млн долараў і на 1 верасня склаў 8,4304 млрд. «На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме», — тлумачаць у Нацбанку.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.