Вы тут

ВЯЛІКІ СЕЗОН


Сёлета ў Беларусі з'явіцца ўласны міжнародны конкурс вакалістаў

Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка на пачатку новага тэатральнага сезона. Такім чынам тэатр збіраецца ўмацоўваць імідж Мінска як «опернай сталіцы СНД», паводле слоў дырэктара. Конкурс плануюць правесці падчас Каляднага опернага форуму, які стаў традыцыйным.

З іншых традыцый — працяг практыкі абменных гастроляў: сёлета будзе магчымасць пабачыць Львоўскую оперу ў Мінску.

Для сваіх гледачоў Вялікі тэатр рыхтуе 13 прэм'ер у новым сезоне. Акрамя нацыянальнага балета «Вітаўт», чакаецца працяг спектакляў нацыянальнай оперы: «Гальку» Станіслава Манюшкі на малой сцэне паставіць Міхаіл Панджавідзэ. Гэтую ж оперу збіраюцца паказаць падчас «Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».

Будуць адзначаны спактаклямі 2 юбілеі: «Рыгалета» Вердзі і «Лятучы галандзец» Вагнера. З рускай класікі з'явіцца ў афішы «Пікавая дама» Чайкоўскага. Ужо ў верасні ў камернай зале імя Л. Александроўскай можна будзе паслухаць «Дырэктар тэатра» Моцарта і «Спачатку музыка, потым словы» Сальеры.

З балетных прэм'ер, якія чакаюцца ў новым сезоне, ці не самую вялікую ўвагу прыцягнуць «Шэсць танцаў» сусветна вядомага пастаноўшчыка Іржы Кіліяна. Захапленне магіяй лічбаў прадоўжыцца ў балеце «Сем прыгажунь» азербайджанскага кампазітара Кара Караева. Але пасля — якраз дарэчы падумаць пра «Сем смяротных грахоў» (беларускага кампазітара Алега Хадоскі), якія рыхтуюцца на малой сцэне для прыхільнікаў сучаснай харэаграфіі.

Ларыса ЦІМОШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».