Вы тут

Здарэнні


«ЛІПАВАЕ» МАЛАКО

З мэтай павелічэння паказчыкаў аб'ёмаў надоенага малака брыгадзір і памочнік брыгадзіра адной з фермаў Шчучынскага раёна даручалі сваім падначаленым... фіктыўна яго «набываць», паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Прасцей кажучы, на падначаленых распісваўся неіснуючы тавар, што дазваляла мець някепскія паказчыкі выканання плана. Больш ніякай выгады не было. Пры гэтым тры работніцы, не жадаючы звяртацца ў міліцыю, змірыліся з тым, што з іх зарплаты рабіліся вылічэнні за быццам бы набытае малако. У першым выпадку — звыш тоны літраў, у другім — прыкладна ўдвая менш. Прычым дзве работніцы спачатку пацярпелі ад незаконных дзеянняў брыгадзіра, а потым — яго памочніка.
Гэта выявілі работнікі пракуратуры і аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Праўда, падазроныя сваю віну не прызнаюць, сцвярджаючы, што малако сапраўды было. Маўляў, пры адгрузцы яго налівалі ў каністры, жалезныя біклагі і іншыя ёмістасці.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Завысілі кошт на 200 мільёнаў

У ходзе праверкі дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці разам з упраўленнем унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, было выяўлена парушэнне заканадаўства аб дзяржаўных закупках.

Як паведаміў супрацоўнік Дзяржкантролю Уладзімір Белавусаў, дзяржаўнай маёмасці быў нанесены ўрон на суму 200 мільёнаў рублёў пры выкананні работ па рамонце школьных аўтобусаў. Падрадчык неабгрунтавана завысіў кошт работ. Высветлена, у прыватнасці, што інфармацыя аб правядзенні працэдуры дзяржаўнай закупкі ва ўстаноўленым парадку апублікавана не была, не працавала як след конкурсная камісія. Акрамя таго, рамонт аўтобусаў для перавозкі дзяцей праводзіўся прыватным прадпрыемствам, якое не мае сертыфіката адпаведнасці на гэту катэгорыю работ. А вось працаёмкасць рамонту яны завысілі недзе ў чатыры разы.

Яна СВЕТАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.