Вы тут

«КАРТКА НАВУЧЭНЦА» З ФІНАНСАВАЙ ПЛАТФОРМАЙ


Беларусбанк сумесна з Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі і прадаставілі да пачатку новага навучальнага года ўнікальны для нашай краіны карткавы прадукт — «Картка навучэнца».

Гэтая картка прызначана для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай аплатнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента, што дазваляе выкарыстоўваць картку як электронны пропуск альбо электронны ключ па ўліку часу, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка. «Картка навучэнца» мае магнітную паласу, «абсталявана» ўнікальным штрых -кодам і ўбудаваным бескантактавым чыпам, а на пярэдні бок карткі наносіцца здымак яе трымальніка.
За кошт таго, што «Картка навучэнца» з'яўляецца паўнавартаснай аплатнай карткай буйнейшай фінансавай установы краіны, у школьнікаў з'яўляецца магчымасць разлічвацца з яе дапамогай у школьных сталовых, буфетах, крамах, што, несумненна, будзе спрыяць павышэнню фінансавай граматнасці дзяцей з самага ранняга ўзросту. Па жаданні бацькоў па «Картцы навучэнца» можа быць устаноўлена забарона на зняцце наяўных грашовых сродкаў. Бацькі таксама могуць кантраляваць выдаткі па «Картцы навучэнца» з дапамогай зручных сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Беларусбанка — «Інтэрнэт-банкінг» і « М-банкінг» .
Папоўніць «Картку навучэнца» можна бясплатна ва ўстановах Беларусбанка, у банкаматах і інфакіёсках, у тым ліку з функцыяй прыёму наяўных грошай. Акрамя гэтага, незалежна ад часу сутак і месцазнаходжання, бацькі таксама змогуць папоўніць рахунак карткі з дапамогай «Інтэрнэт-банкінгу» і «М-банкінгу».
Спецыялісты Беларусбанка патлумачылі, што «Картка навучэнца» афармляецца ў якасці дадатковай да рахунку аднаго з бацькоў. У выпадку, калі дзіця дасягнула 14- гадовага ўзросту і ў яго ёсць дакумент, які сведчыць асобу, картка таксама можа быць аформлена з асобным рахункам. Функцыя электроннага пропуску спрашчае маніторынг наведвання школьных заняткаў вучнямі, а таксама дазваляе апавяшчаць бацькоў з дапамогай SMS- паведамленняў пра дакладны час прыходу дзіцяці ў школу (і выхаду з яе), пра ўсе выпадкі спазненняў і прагулаў. Акрамя гэтага, «Картку навучэнца» можна выкарыстоўваць як электронны ключ па ўліку часу працы — напрыклад, у камп'ютарных класах. У перспектыве такую картку можна будзе выкарыстоўваць у якасці праязнога дакумента ў гарадскім пасажырскім транспарце, білета чытача ў бібліятэках горада, пропуску (напрыклад, у басейн і іншыя спартыўныя, культурныя аб'екты). Сёлета праект «Картка навучэнца» пройдзе іспыты на базе некалькіх сталічных школ.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».