Вы тут

У БЕЛАРУСІ З'ЯВІЦЦА КІТАЙСКІ КРАСОВЕР


Па словах дырэктара СЗАТ «БелДжы» Дзмітрыя Батракова, не раней за кастрычнік 2013 года запланаваны пачатак зборкі і выхад на беларускі рынак красовера Еmgrаnd Х7. «Гэта вялікі ўніверсальны аўтамабіль, які будзе запатрабаваны як прадпрыемствамі, так і фізічнымі асобамі», — адзначае кіраўнік сумеснага беларуска-кітайскага прадпрыемства па зборцы легкавых аўтамабіляў.

Нагадаем, што «БелДжы» з'явілася ў Беларусі ў снежні 2011 года. Наша першая ўласная вытворчасць па зборцы легкавых аўтамабіляў знаходзіцца ў Барысаве. Акцыянеры — сусветны гігант па выпуску кар'ерных самазвалаў «БелАЗ», СЗАТ «Саюзаўтатэхналогіі» і Gееlу Іntеrnаtіоnаl Соmраnу. Продажы сабраных у Беларусі па кітайскай тэхналогіі аўтамабіляў пачаліся сёлета, у сакавіку, праз дылерскую сетку. Больш за 170 аўтамабіляў ужо знайшлі сваіх першых уладальнікаў. У планах прадпрыемства — будаўніцтва новага завода магутнасцю, якая будзе ў дзясяткі разоў перавышаць існуючую.

Дарэчы, тэхналогіі шведскага брэнда Vоlvо, выкупленага Gееlу ў 2010 годзе, актыўна ўкараняюцца ва ўсе мадэлі Gееlу, незалежна ад месцазнаходжання вытворчасці.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.