Вы тут

Лагатып Ліды мясцовыя дызайнеры створаць самастойна


Гараджане сказалі рашучае «не» прапанаваным варыянтам

Ніводзін з васьмі лагатыпаў, распрацаваных у сярэдзіне жніўня спецыялістамі ГрДУ імя Янкі Купалы, на думку лідчан, не адпавядае вобразу роднага горада. Абсалютная большасць удзельнікаў апытання прагаласавала насупраць графы «Мне ўсе варыянты не падабаюцца». Органы мясцовай улады не пакінулі без увагі такое меркаванне лідчан.

Тым больш, пакуль спецыялісты ГрДУ імя Янкі Купалы

распрацоўвалі лагатып Ліды, гараджане паралельна праводзілі альтэрнатыўны конкурс. Лідчане, неабыякавыя да будучага брэнда роднага горада, аб'ядналіся. Мясцовыя дызайнеры намалявалі больш як 20 уласных лагатыпаў. Стваральнікі праекта не гублялі надзеі: пасля прэзентацыі альтэрнатыўных работ адзін з лагатыпаў афіцыйна зацвердзяць.

Цяпер гарадскі выканкам, улічыўшы просьбы лідчан, вырашыў аддаць права распрацоўваць лагатып мясцовым дызайнерам. У паўторным галасаванні будзе ўдзельнічаць 26 лагатыпаў. Пераможцу чакае народная слава, ліст падзякі, а таксама сувенір. Пра грашовае ўзнагароджанне гутаркі няма.

Маргарыта СІДАР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?