Вы тут

Работа паслоў павінна прыносіць канкрэтныя вынікі


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

РАЧКОВА Сяргея Анатольевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў;

СКВАРЦОВА Уладзіміра Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль;

ДАЎГАПОЛАВУ Марыну Іванаўну — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы;

НІЧКАСАВА Анатоля Іванавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан;

ТАБАНЮХАВА Алега Міхайлавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане;

КЛАКЕВІЧА Мікалая Мар'янавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан;

АСТРОЎСКАГА Аляксандра Пятровіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы;

БЯСКОСТАГА Вячаслава Васільевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кот-
д'Івуар па сумяшчальніцтве;

ГАЛОЎЧАНКУ Рамана Аляксандравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Катар і Дзяржаве Кувейт па сумяшчальніцтве;

ЛАПАТА-ЗАГОРСКАГА Уладзіміра Мікалаевіча — Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве;

ДУБАНЕВІЧ Вольгу Валер'еўну

— галоўным вучоным сакратаром Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

МАЦЭЛЯ Валерыя Міхайлавіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка);

САВЕРЧАНКІ Віктара Міхайлавіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Нью-Ёрку (Злучаныя Штаты Амерыкі);

РОДЗІЧА Віктара Віктаравіча — старшынёй Ушацкага райвыканкама;

МАСЛАКА Алега Рыгоравіча — старшынёй Дрыбінскага райвыканкама;

ЯЦКО Аляксандра Анатольевіча — намеснікам міністра культуры;

БРЫЛО Ігара Вячаслававіча — намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;

КАРПОВІЧА Артура Барысавіча — першым намеснікам міністра гандлю;

ЧАРНЯКОВА Дзмітрыя Уладзіміравіча — дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод»;

ДУНАЯ Валерыя Іванавіча — рэктарам УА «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава»;

КОЎША Аляксандра Міхайлавіча — членам Гродзенскага аблвыканкама.

Назначаючы паслоў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што іх работа павінна прыносіць канкрэтныя вынікі для краіны не толькі ў сферы палітыкі, але перш за ўсё ў эканоміцы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на ліпень наступнага года запланавана яго сустрэча з дыпламатычнымі работнікамі. «Гэта будзе вельмі прынцыповая размова не толькі з вамі, людзьмі, якія практычна за год да гэтай сустрэчы назначаюцца, але і тымі, якія будуць назначаны ў кастрычніку-лістападзе, — сказаў Прэзідэнт. — І ўжо сёння трэба ў Адміністрацыі Прэзідэнта вызначыць сур'ёзныя крытэрыі ацэнкі работы паслоў. Трэба выпрацаваць і ў дынаміцы ацэньваць іх работу. Гэтых крытэрыяў не павінна быць шмат, але яны павінны ахопліваць галоўныя напрамкі іх работы».

«Зразумела, што наш палітычны ўплыў не ўсёабдымны. Мы на гэтым і не настойваем, мы не ставім сабе маштабныя геапалітычныя мэты. Наша палітыка абсалютна прагматычная, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Што датычыцца, дапусцім, постсавецкай прасторы, нашых суседзяў, так, наш дыпламатычны, палітычны ўплыў вялікі, і тут нікуды не дзенешся. Мы павінны падтрымліваць на гэтым узроўні наша ўзаемадзеянне, уплыў у сферы дыпламатыі і палітыкі».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў важнасць развіцця палітычнага ўзаемадзеяння з такімі краінамі, як, напрыклад, КНР або Венесуэла. «Тут і палітычныя пытанні важны. Але важней за ўсё гандлёва-эканамічныя адносіны. Гэта галоўнае. І там, дзе мы можам і павінны палітычна іграць важную ролю, усё роўна пытанні гандлю, эканомікі, інвестыцый і іншага з'яўляюцца найважнейшымі», — сказаў беларускі лідар.

«Я падводжу вас да таго, што вы ўжо заўтра павінны неадкладна заняцца гэтымі пытаннямі і праблемамі. З міністра і прэм'ер-міністра я запатрабую за тое, як пасольствы за мяжой сталі перш за ўсё гандлёва-эканамічнымі прадстаўніцтвамі, парасонам для дзеяння прадпрыемстваў, міністэрстваў і ведамстваў па рэалізацыі нашай прадукцыі за межамі краіны», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да назначаных дыпламатаў.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт прывёў канкрэтны прыклад адносна сітуацыі на калійным рынку. «Я ўжо аб гэтым публічна выказаўся. Хачу канкрэтызаваць. Сёння, зразумела, у нас склаліся ў сувязі з непрыстойнымі дзеяннямі гэтых расійскіх нягоднікаў пэўныя праблемы з рэалізацыяй калійных угнаенняў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Пытанне не толькі ў тым, што гэта наша асноўная кампанія (хоць гэта не асноўны падаткаплацельшчык, але вельмі значны). Пытанне ў тым, што гэта ўсё ж такі калектыў, горадаўтваральнае прадпрыемства, твар нашай краіны. Мы туды нямала ўклалі працы і сродкаў, каб пасля ліхіх 80-х і 90-х прывесці ў належны стан гэта прадпрыемства, прыгожы горад пабудаваны. І наогул у нас шахцёраў больш у краіне, акрамя іх, няма».

«З любога боку, з якога ні падыдзі, гэта каштоўнасць для нашай дзяржавы, і мы не тое што страціць (мы яго, вядома ж, ніколі ў жыцці не страцім і нікому не аддадзім на разарванне), мы павінны як мага хутчэй увайсці ў тое рэчышча дзейнасці гэтага прадпрыемства, якім яно было ў лепшыя перыяды, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — А ў лепшыя перыяды краіна атрымлівала больш за $3 млрд даходу ад рэалізацыі калійных угнаенняў. Зразумела, што рынак цяпер няпросты. Ён да абвалу быў складаным, таму што эканоміка сусветная ў крызісе. А дзеянні акцыянераў з боку «Уралкалія» яшчэ больш ускладнілі сітуацыю на міжнародным рынку калійных угнаенняў».

«Тым не менш мы поўныя рашучасці нармалізаваць гэту сітуацыю. Я чамусьці перакананы, што і расіяне прымуць адпаведнае рашэнне, і кіраўніцтва Расіі такую магутную расійскую кампанію без увагі не кіне. Рана ці позна, для таго каб аднавіць статус-кво і тое, што было раней, расіяне прыйдуць да нас. Прынамсі, мы не супраць працаваць так, каб былі большыя даходы. Што для гэтага трэба зрабіць, цалкам зразумела», — заявіў Прэзідэнт.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей запэўніў кіраўніка дзяржавы, што пры адборы кандыдатур у першую чаргу ўлічваліся іх дзелавыя якасці, каб кожны на сваім месцы прынёс максімальную аддачу дзяржаве. «Мы дамовіліся з кіраўніком Адміністрацыі, што ўжо да канца лістапада, максімум у снежні вам будуць прапанаваны кандыдатуры па замене паслоў у наступным годзе, каб да сустрэчы ў ліпені поўнасцю ўжо была ажыццёўлена ратацыя», — адзначыў міністр.

Узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, Прэзідэнт параіў новым старшыням райвыканкамаў дзейнічаць у спакойным ключы, але разам з тым строга і мэтанакіравана арыентаваць падначаленых на выкананне пастаўленых перад рэгіёнам задач.

Прадстаўляючы кандыдатуру Віктара Родзіча на пасаду старшыні Ушацкага райвыканкама, Андрэй Кабякоў акцэнтаваў увагу на маладым узросце (1981 год нараджэння) будучага кіраўніка раёна. Разам з тым ён выказаў надзею, што той сябе праявіць на новай пасадзе, і адзначыў наяўнасць неабходнага для гэтага вопыту.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым даў некалькі парад і прыгадаў уласны вопыт, калі ў параўнальна маладым узросце стаў Прэзідэнтам. «Я гэта праходзіў, толькі на больш высокай пасадзе. І яму ўжо нямнога засталося да майго прэзідэнцкага ўзросту, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Трэба спакойна сваю справу рабіць, і людзі ўсе хутка зразумеюць, што чалавек прыйшоў не дзеля таго, каб толькі сябе паказаць і пакрасавацца на пасадзе».

«Прыйшоў, даў шанц папрацаваць тым, хто, можа быць, вырашыў, што з ім ніхто працаваць не будзе. Заўсёды чалавеку трэба даваць шанц. А з іншага боку, трэба вельмі строга і мэтанакіравана арыентаваць усіх на тую мэту, якую вы ставіце, а яна вынікае з тых задач, якія стаяць перад дзяржавай і вобласцю. Таму нічога страшнага тут няма», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.