Вы тут

Сляды на пяску


Выдавецкі дом «Звязда» працягвае выпуск кніжнай серыі, якая прадстаўляе сучасную літаратуру краін СНД. Сёмая па ліку анталогія паэзіі і прозы — «Святая любоў» («Сугучча сэрцаў: Беларусь — Туркменістан»).

Што мы ведаем пра Туркменістан? Імёны якіх класікаў усходняй паэзіі атаясамляюцца ў нашым уяўленні з гэтым бязмежным пустынным краем?.. А між тым, тут багаты на культуру народ. Туркмены — майстры дэкаратыўна-прыкладнгога мастацтва. І яшчэ — даўнія сябры беларусаў. У свой час нават граматыку туркменскай мовы ўдасканальваў наш зямляк — беларус з Віцебскай губерні Аляксандр Пацалуеўскі. А першыя пераклады Махтумкулі з'явіліся ў Еўропе дзякуючы ўраджэнцу Мядзельшчыны Аляксандру Ходзька. У кнізе «Святая любоў» поруч з творамі беларускіх пісьменнікаў надрукаваны вершы і проза туркменскіх мастакоў слова Агагельды Аланазарава, Атамурада Атабаева, Асмана Одэ, Аразгулы Аннаева, Гурбанназара Аразгулыева, Гурбанніяза Дашкынава, Камека Куліева, Бібі Араздурдыевай, Худайберды Дзіванкуліева, Касыма Нурбадава. Дзякуючы іх бачанню перад чытачамі адкрываецца сённяшні воблік Туркменістана, праглядаюцца тыя сляды, якія сёння пакідаюць туркмены на пяску вечнасці.

1378935527217_12-29

У хуткім часе з друкарні прыйдуць новыя тамы серыі «Сугучча сэрцаў», прысвечаныя малдаўскай, узбекскай, таджыкскай, кыргызскай нацыянальным літаратурам. Выпуск выданняў ажыццяўляецца па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар ідэі і кіраўнік творчага праекта — Лілія Ананіч. Укладальнік кожнай з кніг — Алесь Бадак.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.