Вы тут

Са святам не размінешся


У цэнтры ажыве гісторыя, а каля «Заходняга» заспявае Саладуха

Значная колькасць мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня нараджэння Мінска, пройдзе 14 верасня на тэрыторыі Верхняга горада, а ўвогуле сёлетні Дзень горада вырашана перанесці з цэнтра ў раёны. Словам, дзе б ні апынуліся жыхары і госці сталіцы, са святам ім не размінуцца.

«Мой Мінск — мая сталіца, мой лёс, маё жыццё!» — так гучыць святочны дэвіз.

1379021623948_1

Па сутнасці, свята распачалося ўжо некалькі дзён таму — Тыднем беларускай кухні, які праходзіць на прадпрыемствах грамадскага харчавання Верхняга горада да 15 верасня. Мясцовыя рэстараны і кавярні на працягу 9 дзён прапануюць 6 нацыянальных страў, прыгатаваных па адзінай тэхналогіі і рэцэптуры — дранікі са смятанай, плато сялянскае, грыбная поліўка, бульбяная бабка, верашчака з грэцкімі блінамі і пячыста са свінога кумпяка. Што асабліва прыемна, кошт кожнай з іх аднолькавы для ўсіх устаноў.

— Каб закахацца ў родны горад канчаткова і беспаваротна, трэба паглядзець на яго з вышыні, — падумаў наш калектыў. І з вышыні палёту верталёта была зроблена фантастычнай прыгажосці фотасесія, якую можна ўбачыць на старонках газет «Минский курьер» і «Вечерний Минск», — расказвае генеральны дырэктар агенцтва «Минск-Новости» Кацярына ДУБІНСКАЯ. — Пабачыць фотаздымкі, атрымаць як мага больш поўную інфармацыю пра святкаванне Дня горада можна ў нумарах газет за 12 і 13 верасня.
Калі сказаць коратка, мінчане атрымалі сёлета ў падарунак шэраг новых і рэканструяваных сацыяльных аб'ектаў. На жаль, сярод іх пакуль няма вельмі маштабных адкрыццяў, але ўсё яшчэ наперадзе. На лістапад, скажам, запланавана адкрыццё гандлёва-забаўляльнага спартыўнага комплексу «Чыжоўка».

1379021626747_2

У выязным гандлі возьмуць удзел звыш 600 гандлёвых арганізацый і аб'ектаў грамадскага харчавання. Гандаль разгорнецца на больш як 30 пляцоўках горада ў месцах правядзення культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Шэраг буйных крам парадуюць пакупнікоў зніжкамі.
Вядома, мінчанам хочацца, каб у іх горадзе былі нейкія асаблівыя, «фірмовыя» падзеі. Думаю, што гэта можа быць свята «Мінск гістарычны» з удзелам прадстаўнікоў рыцарскіх клубаў, якое адбудзецца на праспекце Пераможцаў з 11.30 да 22.00. Менавіта гэта падзея будзе праходзіць другі раз, і сёлетняя адметна тым, што да яе рыхтаваліся амаль цэлы год. Плануецца аднавіць і атмасферу сярэднявечча, і гераічную абстаноўку часоў Першай і Другой сусветных войнаў.
Наогул пачнуцца ўрачыстасці ўскладаннем а 11-й гадзіне кветак да абеліска «Мінск — горад-герой». Далей будуць закрыццё летняга турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе «Музычны балкон», канцэрт «Музыка ў гарадскім інтэр'еры», кніжная выстава, дзіцячы мастацкі пленэр, ля Мінскай гарадской ратушы — музейная экспазіцыя «Картаграфічны кабінет», на любімай ужо многімі пешаходнай зоне вуліцы
К. Маркса — фінал тэатральнага праекта, урачыстая цырымонія яго закрыцця. На тэрыторыі комплексу «Студэнцкая вёска» — свята «Мінск моладзевы».
Сярод элітных мерапрыемстваў варта адзначыць падвядзенне ў Палацы прафсаюзаў вынікаў конкурсу «Мінскі майстар». 40 лепшых па прафесіі — гэта і токар, і маляр, і вадзіцель аўтобуса, і швачка, і афіцыянт, і бібліятэкар і г.д. — атрымаюць з рук мэра горада дыпломы і каштоўныя падарункі. А ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбудзецца ўручэнне ўзнагарод «Мінчанам года». Імёны гэтых мінчан трымаюцца, вядома, пакуль у сакрэце. Паколькі на саму цырымонію можна будзе трапіць толькі па запрашэнні, для ўсіх іншых на плошчы ля тэатра будзе арганізаваны творчы праект у 3D-фармаце — у 21.30, 22.00, 22.30 і 23.00. У хуткім часе партрэты мінчан, якімі можа ганарыцца сталіца, з'явяцца на білбордах. Дарэчы, гучных імён сёлета фактычна няма, гэта проста дастойныя людзі, хоць пакуль і не вядомыя.
Кожны раён парадуе сваіх жыхароў уласнымі сюрпрызамі. У Ленінскім раёне — гэта свята народнай творчасці «Лошыцкі фэст», у Партызанскім раёне, у Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага, з 12.00 да 16.00 пройдзе фестываль духавых аркестраў. У Фрунзенскім на пляцоўцы ля рынку «Заходні» са святочным канцэртам выступіць Аляксандр Саладуха.

Р.S.

Больш падрабязны план мерапрыемстваў размешчаны на сайце Мінгарвыканкама. У месцах масавых гулянняў будуць распаўсюджвацца флаеры з планам-схемай запланаваных на 14 верасня падзей.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».