Вы тут

Асенні букет з... цукру


Ружы і бэз, шыпшына, півоні і архідэі, трапяткія кляновыя лісточкі і гронкі рабіны — салодкія букеты па матывах восені «складалі» больш за сорак кандытараў краіны.

1379021640920_1

У сталічным Нацыянальным выставачным цэнтры ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы «Хлебная і кандытарская справа-2013» прайшоў чэмпіянат майстэрства арт-класа па вырабе кветак з цукру. «Сады Эдэма», «У рытме восені», «Месяцам быў поўны сад» — каб зрабіць хаця б адну такую кампазіцыю, майстар можа сядзець за працай ад тыдня да месяца.

1379021642725_2

Стварыць такія кветкі хоць і складана, затое творы ядомага мастацтва дзівяць сваёй прыгажосцю і натуральнасцю. І смакам!

1379021643632_3

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?