Вы тут

Хто каго?


Напрыканцы верасня распачнецца прышчэпкавая кампанія супраць грыпу

Вакцынацыя з'яўляецца эфектыўным, бяспечным і эканамічна апраўданым прафілактычным мерапрыемствам. Сярэдняя працягласць абароны складае 4-6 месяцаў. Эфектыўнасць леташняй вакцынацыі склала 94 працэнты. Звыш 2 тысяч чалавек было шпіталізавана з цяжкімі формамі і ўскладненнямі грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Сярод іх толькі 5 чалавек, якія былі прышчэпленыя.

Галоўны санітарны ўрач г. Мінска Наталля ЖУКАВА кажа, што сёлета, як і летась, плануецца прышчапіць ад грыпу каля 35 працэнтаў мінчан. Бясплатна вакцынуюць людзей з высокай рызыкай заражэння — медработнікаў, работнікаў аптэчнай сеткі, людзей з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэм, старэйшых за 65 гадоў, дзяцей і некаторыя іншыя катэгорыі. Звыш 1 тысячы сталічных прадпрыемстваў ужо заключылі дагаворы на пастаўку вакцыны супраць грыпу. Найбольш адказна да гэтага ставяцца ў Ленінскім і Савецкім раёнах.

Групы высокай рызыкі наступстваў ад грыпознай інфекцыі:

— дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў
— дзеці з 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі
— асобы з імунасупрэсіяй
— асобы ва ўзросце пасля 65 гадоў
— цяжарныя жанчыны.

Групы высокай рызыкі заражэння грыпам:

— дзеці ад 3 да 6 гадоў
— школьнікі 6-16 гадоў
— медыцынскія работнікі
— асобы з устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых
— арнітолагі, работнікі птушкагадоўчых прадпрыемстваў
— работнікі сферы бытавога абслугоўвання
— работнікі ўстаноў адукацыі
— работнікі гандлю і грамадскага харчавання
— работнікі транспарту
— асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з хранічнымі хворымі з імунасупрэсіяй
— асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з дзецьмі да 6 месяцаў.

Супрацьгрыпозны імунітэт, які выпрацаваўся летась, не ратуе ад грыпу сёлета. З-за пастаяннай зменлівасці вірусаў грыпу кожную восень з'яўляецца абсалютна новы грып, ад якога не дапамагаюць ранейшыя прышчэпкі. Таму штогод трэба рабіць новыя. Калі прышчэплівацца леташнімі вакцынамі, то эфектыўнасць вакцынацыі змяншаецца да 20-40 працэнтаў.

Масавая вакцынацыя груп высокай рызыкі па захваральнасці можа абмежаваць грыпозныя эпідэміі. Вакцынацыя 70-80 працэнтаў любога калектыву перашкаджае распаўсюджванню інфекцыі ў калектыве.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».