Вы тут

Першая клятва


Незвычайна шматлюднай была ўчора плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Упершыню каля 130 супрацоўнікаў Следчага камітэта прынеслі тут прысягу на вернасць Радзіме і прафесіі. Сімвалічна, што ўрачысты рытуал адбыўся ў другую гадавіну з дня падпісання кіраўніком дзяржавы ўказа аб утварэнні новага праваахоўнага ведамства.

— Стварэнне Следчага камітэта было абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення сістэмы папярэдняга следства, ліквідацыі ведамаснай раз'яднанасці органаў, якія ажыццяўляюць судовую вытворчасць, — зазначыў старшыня Следчага камітэта генерал-маёр юстыцыі Валянцін ШАЕЎ. — Сёння можна канстатаваць, што дзяржаве не даводзіцца шкадаваць аб стварэнні новай праваахоўнай структуры. Павышана раскрывальнасць злачынстваў, значна павялічылася кампенсацыя ўрону ад злачынных замахаў. Палепшылася якасць і аператыўнасць папярэдняга следства. Тым не менш мы не павінны спыняцца на шляху ўдасканалення сваёй дзейнасці: яшчэ ёсць значны нявыкарыстаны патэнцыял.

1379021695964_1

 

На сістэмнай аснове следчымі падраздзяленнямі прымаюцца захады па пашырэнні практыкі вызвалення ад крымінальнай адказнасці і прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці асоб, што ўчынілі злачынствы, якія не нясуць вялікай небяспекі, і менш цяжкія злачынствы ў сувязі са стратай дзеяння грамадскай небяспекі, раскаяннем і прымірэннем з пацярпелым.

Супрацоўнікі Следчага камітэта прынялі прысягу і ў іншых рэгіёнах краіны. Дарэчы, у гэтую структуру трапляюць выпускнікі следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС, юрыдычных факультэтаў БДУ і ўніверсітэтаў абласных цэнтраў.

1379021697266_2

 

— Яшчэ быўшы курсантам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, цвёрда вырашыў стаць следчым, — прызнаўся выпускнік Акадэміі МУС 2013 года, следчы першага следчага аддзялення Цэнтральнага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска лейтэнант юстыцыі Максім ЦЕЦЕРУКОЎ.

— Хоць прафесія гэтая нялёгкая, але высакародная. Мы, маладыя супрацоўнікі, прыняўшы прысягу, узялі на сябе высокія абавязацельствы з гонарам і годнасцю служыць нашай Радзіме. Мы павінны не толькі выкарыстоўваць свае веды на практыцы, а і пераймаць досвед старэйшых таварышаў, захоўваць і памнажаць слаўныя традыцыі органаў папярэдняга следства.

Звяртаючыся да супрацоўнікаў, якія далі клятву на вернасць Радзіме і беларускаму народу, Валянцін Шаеў падкрэсліў, што прысяга павінна стаць маральным арыенцірам на прафесійным шляху. «З моманту прынясення прысягі на вас ускладваецца ўся паўната адказнасці, няўхільнае выкананне абавязкаў па абароне правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы. Неабходна памятаць, што ад вашага прафесіяналізму, кампетэнтнасці, самаахвяравання, гатоўнасці непрымірыма змагацца з любымі парушэннямі закону ў многім залежыць эфектыўнасць працы Следчага камітэта, яго аўтарытэт і давер народа», — дабавіў кіраўнік сілавога ведамства.

Следчым камітэтам наладжана канструктыўнае ўзаемадзеянне з іншымі праваахоўнымі органамі краіны. Акрамя таго, у межах міжнароднага супрацоўніцтва летась адбыўся шэраг працоўных сустрэч з праваахоўнікамі іншых дзяржаў — прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі. Па выніках перамоў з расійскімі калегамі было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Следчымі камітэтамі дзвюх краін.

Вераніка КАНЮТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».