Вы тут

Дэпутаты і моладзь разважалі пра народаўладдзе


Дзень дэмакратыі (15 верасня) прыдумалі парламентарыі. Ён быў аб'яўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у снежні 2007 года ў сувязі з прыняццем у верасні 1997 года Міжпарламенцкім саюзам Усеагульнай дэкларацыі аб дэмакратыі. Такім чынам, цалкам натуральна, што ва ўсім свеце менавіта парламентарыі першымі згадваюць гэту дату і імкнуцца нагадаць пра яе астатнім.

Дэпутаты ніжняй палаты беларускага парламента традыцыйна ў гэты дзень запрасілі ў Авальную залу сталічную моладзь.

— Мэта сённяшняй сустрэчы — паказаць, што дэмакратыя — гэта не ўсёдазволенасць, а кіраванасць, і кіраванасць знізу, — патлумачыў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Віталь БУСЬКО

. — Я 30 гадоў адпрацаваў у ВНУ і сустракаюся з тымі, хто пачынае свой шлях так, як пачынаў калісьці сам. Я таксама быў студэнтам, малодшым навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, а цяпер уваходжу ў вышэйшы заканадаўчы орган краіны і прымаю законы, па якіх жывуць гэтыя маладыя людзі і іх бацькі.

1379108410273_14-26

 

— Акрамя таго, мне, ды і ўсім дэпутатам, вельмі важна ведаць, чым дыхае моладзь, пра што думае, што ёй патрэбна, чаго ёй не хапае, — дадаў парламентарый. — Сёння мінская студэнцкая моладзь — гэта сіла. З ёй трэба лічыцца. Нарэшце, такія сустрэчы дазваляюць адчуць сябе маладым. Калі я працаваў дэканам, я заўсёды казаў пра студэнтаў, што гэта — эліта, яны лепшыя за астатніх.

Усяго ў Доме ўрада адбылося дзве сустрэчы, прымеркаваныя да сёлетняга Дня дэмакратыі. Раніцай з вучнямі сталічных школ сустракаўся дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Дзмітрый ШАЎЦОЎ, а ў другой палове дня Віталь Бусько вітаў у сценах парламента студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Акрамя таго, у Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў студэнтам першага і другога курсаў БДУІР былі ўручаны членскія білеты грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».