Вы тут

Паўмільярда долараў атрымалі з-за мяжы


Паводле статыстычнай інфармацыі Нацыянальнага банка краіны, зарэгістраваны заробак беларусаў за мяжой разам з грашовымі і іншымі пераводамі прыватных асоб з-за мяжы ў Беларусь у першым паўгоддзі склаў 509,5 млн долараў.

 

Аналітыкамі адзначаецца, што ў структуры даходаў, атрыманых беларусамі за мяжой у студзені—чэрвені гэтага года, на долю чыстай аплаты іх працы (за вылікам выплачанага падаходнага падатку і іншых выдаткаў) прыпадае 245,3 млн долараў.Грашовыя пераводы работнікаў склалі 227,6 млн долараў. Для параўнання: сума асабістых пераводаў, атрыманых беларусамі з-за мяжы ў першым паўгоддзі 2012 года, склала 399 млн долараў.

Спецыялістамі банка прапануюцца лічбы і па асабістых пероводах, якія былі выплачаны з Беларусі ў іншыя краіны. За шэсць месяцаў яны склалі 58,7 млн долараў.
Экспертамі Нацбанка адзначаецца, што ў апошнія гады назіраецца сур'ёзнае павелічэнне асабістых пераводаў, атрыманых беларусамі з-за мяжы. Для параўнання: летась атрыманыя беларусамі асабістыя пераводы склалі 950,8 млн долараў, у 2011 годзе — 792,3 млн, у 2010 годзе — 500,2 млн долараў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».