Вы тут

Жыццё беларускіх лясных мурашак зацікавіла міжнароднае журы


Беларуская школьніца Таццяна Сяўрук заняла другое месца ў Міжнародным юніёрскім конкурсе, які прайшоў у Ханты-Мансійску. Вучаніца сёмага класа Усцерхаўскай сярэдняй школы Глускага раёна прадставіла на суд міжнароднага журы даследчыцкі лясны праект «Вывучэнне жыцця рудых лясных мурашак».

Нацыянальным арганізатарам удзелу беларускай школьніцы ў Міжнародным юніёрскім лясным конкурсе па традыцыі выступіла Міністэрства лясной гаспадаркі, якое аказала дзяўчынцы дапамогу ў падрыхтоўцы да прэзентацыі.

Юбілейны Х Міжнародны юніёрскі лясны конкурс сабраў юных лесаводаў з 29 краін свету: Японіі, Нарвегіі, ЗША, Канады, Карэі, Малайзіі, Кубы, Германіі, Швецыі, краін СНД і інш

.

1379543263339_19-12

1379543263339_19-12

 

Першае месца на конкурсе заняла Вера Чапчыкава, вучаніца 10 класа з Арэнбургскай вобласці. Яна прадставіла на суд журы даследаванне па аднаўленні дуброў. З беларускай Таццянай Сяўрук другое месца падзяліла школьніца з Малайзіі Марыян Дас з дакладам пра жаб. Для свайго даследавання малазійцы давялося назіраць за жабамі ў трапічных лясах у дажджлівы сезон. Трэцяе месца прысуджана Ігару Піркіну (Расія), які даследаваў расліннасць праток чарнаалешнікаў Хаперскага запаведніка рознага ўзроўню вільготнасці, і Максіму Рагоўскаму (Украіна), які вывучаў біялагічныя асаблівасці звычайнай сасны на тэрыторыі малапалескай нізіны.

Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы, прызы і грашовае ўзнагароджанне. Акрамя таго, іх чакае паездка на Лясны тыдзень у Фінляндыю, якая адбудзецца ў снежні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».