Вы тут

Трынаццаць — на шчасце


У кастрычніку ў Магілёве адбудзецца міжнародны фестываль «Залаты шлягер»: ён будзе 13-м па ліку, пройдзе ў 2013 годзе і да таго ж завершыцца 13 кастрычніка. Аднак арганізатары мяркуюць, што фестываль будзе шчаслівым, паспяховым і спадабаецца гледачам.

«Залаты шлягер» кіраўніцтва лічыць адной з ключавых падзей у межах абвяшчэння Магілёва культурнай сталіцай Беларусі і краін СНД у 2013 годзе.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Малашка паведаміў, што асноўныя арганізацыйна-фінансавыя пытанні фестывалю вырашаны, цяпер ідзе заключэнне дагавораў з выканаўцамі. У іх ліку, папярэдне, Юрый Антонаў, Крысціна Арбакайтэ, Лайма Вайкуле, групы «Бакара», «На-На», «Боні М» і іншыя

. У праграме фестывалю ёсць вялікі джазавы канцэрт з удзелам амерыканскіх музыкантаў, правядзенне якога стала магчымым дзякуючы спонсарам.

На фестывалі будзе конкурс маладых выканаўцаў: праўда, яго ўзначаліць не Іосіф Кабзон, як гэта паведамлялася раней, а Бары Алібасаў. Мастацкі кіраўнік «Залатога шлягера» Андрэй Каліна паведаміў, што спевакі выканаюць дзве песні: хіт мінулых гадоў і яшчэ адну, сучасную, якая будзе прэм'ерай. Галоўны прыз конкурсу — грашовая прэмія.

На сёлетні «Залаты шлягер» мяркуецца прадаць рэкордную колькасць білетаў — больш за 16 тысяч. Іх кошт вагаецца ад 50 да 900 тысяч рублёў. Разлічана, што рэалізацыя білетаў дазволіць кампенсаваць каля 60% бюджэтных выдаткаў на фестываль. Білеты можна набыць і ў раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці. Да справы рэалізацыі падключыліся і турыстычныя фірмы з ідэяй прыцягнення гасцей з іншых беларускіх гарадоў, памежных абласцей Расіі і Украіны.

Абласны цэнтр мяркуе добра падрыхтавацца да вялікай культурнай падзеі: сімволіка «Залатога шлягера» (залаты кляновы ліст з саксафонам) будзе суправаджаць магілёўцаў і гасцей горада на вуліцах, канцэртных пляцоўках, у гатэлях і на вакзале, нават на прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў.

Ілона ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».